Выдавецкі дом «Зьвязда»
Выдавецкі дом «Зьвязда» | |
Заснаваная | 2012 (12 гадоў таму) |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а |
Ключавыя фігуры | Алесь Карлюкевіч |
Галіна | выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Беларусі |
Выдавецкі дом «Зьвязда» — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Беларусі, заснаваная ў лістападзе 2012 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створана ў лістападзе 2012 году. У склад РВУ уваходзяць літаратурна-мастацкія і грамадзка-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах «Вожык», газэта «Літаратура і мастацтва»), выдавецкі аддзел, які ажыцьцяўляе выпуск кніг (раней уваходзілі ў склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва»), а таксама газэта «Зьвязда». У студзені 2014 году да Выдавецкага дому «Зьвязда» далучылі ілюстраваны часопіс «Родная прырода», заснавальнікам якога было Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі[1].
За 2023 год выдалі 86 кніг агульным накладам 120 147 асобнікаў. Большасьць кніг выдалі ў межах дзяржаўнага заказу ў якасьці сацыяльна значнай літаратуры. Найбольшы наклад займеў «Зборнік твораў для дадатковага чытаньня ў VI клясе», які пабачыў сьвет у сэрыі «Школьная бібліятэка» і налічваў 23 119 асобнікаў[2].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Карлюкевіч (лістапад 2012 — 2016)
- Павал Сухарукаў (cьнежань 2016 — 2020)
- Алесь Карлюкевіч (са жніўня 2020 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Родная прырода»: чытай і любуйся // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Шычко. У «Зьвяздзе» падсумавалі кнігавыдавецкі плён // Выдавецкі дом «Зьвязда», 25 сьнежня 2023 г. Праверана 26 сьнежня 2023 г.