Войнаўка
Войнаўка лац. Vojnaŭka | |
польск. Wojnówka | |
Першыя згадкі: | 1639 |
Былая назва: | Вайноўская Палічная |
Мясцовая назва: | Vujnuvka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.51667° у. д.Каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.51667° у. д. |
Войнаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Во́йнаўка (польск. Wojnówka, падляск.: Vújnuvka) — вёска ў Польшчы, каля ракі Орлі. Уваходзіць у склад гміны Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Война азначае 'шчасны' і цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Vuuna[2].
Імя Война гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyna (1396, 1399, 1400, 1465 і 1471 гады)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска ўпершыню ўпамінаецца ў 1639 годзе, але ўжо з самога пачатку XVII ст. побач існаваў фальварак з дворам сям’і Войнаў. Хутка землі Войнаў прайшлі ў склад высокаўскіх добраў (з 1647 году ў валоданьні Сапегаў). У 1722 годзе ваявода падляскі Міхал Сапега прадаў Войнаўку Юраму Матушэвічу з Раснай. З 1754 году Войнаўкай валодае Марцін Матушэвіч, будучы кашталян берасьцейскі.
У XIX ст. двор Войнаўка пераходзіць да сям’і Валынцэвічаў.
Войнаўка належала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут было 127 жыхароў (8 каталікоў і 119 праваслаўных; 11 чалавек запісалі палякамі, астатніх — беларусамі)[4].
Па прыходзе саветаў у 1939 годзе тутэйшы двор быў забраны ў Валынцэвічаў і разабраны пад пабудову адміністрацыйнага будынку ў Кляшчэлях[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805052-0028145?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 174.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 2 траўня 2015 г.
- ^ Войнаўка. Афіцыйны сайт гміны Дубічы Царкоўныя. (пол.) Праверана 26 сакавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|