Бушнякі
Бушнякі лац. Bušniaki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225156[1] |
СААТА: | 1256825016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′9″ пн. ш. 24°41′31″ у. д. / 52.9025° пн. ш. 24.69194° у. д.Каардынаты: 52°54′9″ пн. ш. 24°41′31″ у. д. / 52.9025° пн. ш. 24.69194° у. д. |
± Бушнякі |
Бушнякі́[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 50 км на паўднёвы ўсход ад Пружанаў, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач), каля аўтамабільнай дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Рачкі[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі Бушнякі ўваходзілі ў склад Зельзінскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, 150 дзесяцінаў[4], уласнасьць Яна Быхаўца[5].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бушнякі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бушнякі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[7].
У 1939 годзе Бушнякі ўвайшлі ў склад БССР. На 2005 год у вёсцы было 13 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 29 жыхароў
- 2005 год — 31 жыхар[8]
- 2010 год — 10 жыхароў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Акуневіч[9] — выканаўца абавязкаў старшыні Таварыства беларускай культуры ў Летуве (2014—2015)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Бушнякі (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 24 студзеня 2017 г.
- ^ Buszniaki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 280
- ^ Ata & Piotr Paweł CYPLA. Cerkiew greko-unicka w Zelezinie (пол.) Rody Grodzieńskie Праверана 24 студзеня 2017 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Бушнякі, вёска. Radzima.net. Праверана 24 студзеня 2017 г.
- ^ Бушнякі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 496
- ^ Рада ТБК. Таварыства беларускай культуры ў Летуве. Праверана 24 студзеня 2017 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.