Блез Паскаль
Блез Паскаль | |
па-француску: Blaise Pascal[1] | |
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1623[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 жніўня 1662[3][5][6][…] (39 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | матэматык, філёзаф, тэоляг, фізык, пісьменьнік, францускі мараліст, статыстык |
Навуковая сфэра | тэорыя імавернасьцяў[1], матэматыка[9], літаратура[9] і фізыка[9] |
Псэўданімы | Louis de Montalte[1][9], Amos Dettonville[9] і Salomon de Tultie |
Сябра ў | Académie Le Pailleur[d] |
Навуковы кіраўнік | Марэн Мэрсэн[d][10] |
Бацька | Эт’ен Паскаль[d][1] |
Маці | Antoinette Begon[d][11] |
Подпіс | |
Блез Паска́ль (па-француску: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Фэран — 19 жніўня 1662, Парыж) — францускі філёзаф і літаратар, матэматык, фізык. Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, пацьвердзіў меркаваньне Эвангеліста Тарычэльлі пра існаваньне атмасфэрнага ціску. У палове жыцьця адышоў ад вывучэньня прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філязофіяй ды рэлігіяй, схіляўся да янсэнізму.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньняе жыцьцё і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паскаль нарадзіўся ў Клермон-Фэране, што месьціцца ў рэгіёне Авэрнь у Францыі. Ён страціў маці, Антуанэту Бэгон, у веку трох гадоў[12]. Ягоны бацька, Эт’ен Паскаль, які таксама быў аматарам матэматыкі, працаваў судзьдзём і быў часткай шляхты мантыі. У Паскаля было дзьве сястры, як то малодшая Жаклін і старэйшая Жыльбэрта.
Пераезд у Парыж
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1631 годзе, празь пяць га��оў па сьмерці сваёй жонкі[13], Эт’ен Паскаль пераехаў зь дзецьмі ў Парыж. Да сям’і хутка прыядналася служанка Люіза Дэльфо, якая з часам стала важнай часткай іхнай сям’і. Эт’ен, які гэтак і ня ўзяў новага шлюбу, пастанавіў сабе самастойна займацца адукацыяй сваіх дзяцей. Малады Паскаль выявіў незвычайныя інтэлектуальныя здольнасьці, асабліва вылучаючыся ў матэматыцы і навуках. Эт’ен спрабаваў устрымаць сына ад вывучэньня матэматыкі, але ўжо ў веку 12 гадоў Паскаль самастойна з дапамогай вугалю на кафлянай падлозе знайшоў доказ 32-й геамэтрычнай тэарэмы Эўкліда. У выніку ён атрымаў асобнік «Элемэнты» Эўкліда[14].
Канічнае сечыва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асабліва цікавай для Паскаля была праца Жэрара Дэзарга пра канічнае сечыва. У выніку аналізу ідэяў Дэзарга 16-гадовы Паскаль напісаў кароткі трактат дзеля доказу таго, што атрымала назву «Эсэ пра канічнае сечыва». Гэта была ягоная першая сур’ёзная праца па матэматыцы, якую ён адправіў айцу Мэрсэну ў Парыж. Гэтая праца, вядомая сёньня як тэарэма Паскаля, сьцьвярджае, што калі шасьцікутнік упісаны ў канічнае сечыва, тады пункты перасячэньня трох параў процілеглых бакоў шасьцікутніка разьмешчаныя на адной простай лініі, названай простай Паскаля. Праца Паскаля была настолькі выбітнай, што Рэнэ Дэкарта ўпэўнілі, што ейным аўтарам ёсьць бацька Паскаля. Калі Мэрсэн запэўніў, што напраўду гэта была праца сына, а не бацькі, Дэкарт паставіўся да гэтага зь недаверам.
Пакіданьне Парыжу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Францыі таго часу пасады і чыны можна было купляць і прадаваць. У 1631 годзе Эт’ен Паскаль прадаў сваю пасаду другога прэзыдэнта Суда па падатковых справах за 65 665 ліўраў[15]. Гэтыя грошы былі бацькам укладзеныя ў дзяржаўныя аблігацыі, што забясьпечвала сям’і Паскаля, калі не раскошны, але даволі неблагі прыбытак, які дазволіў ім пераехаць і выгодна жыць у Парыжы. Аднак у 1638 годзе кардынал Рышэльё, адчайна шукаючы сродкі дзеля працягваньня Трыццацігадовай вайны, ня змог аплаціць дзяржаўныя аблігацыі. Раптоўна гэта пагоршыла фінансавы стан сям’і.
Як і многія іншыя, Эт’ен быў вымушаны бегчы з Парыжу праз свае апазыцыйнае стаўленьне фіскальнай палітыцы Рышэльё, пакінуўшы сваіх трох дзяцей пад апекай суседкі мадам Сэнкто, якая была вядомая сваёй прыгажосьцю і спрэчным мінулым, а таксама тым, што мела адзін з самых вытанчаных і інтэлектуальных салёнаў у Францыі. Эт’ен быў памілаваны толькі пасьля таго, як Жаклін добра выступіла ў дзіцячай п’есе, на якой прысутнічаў Рышэльё. З часам бацька будучана матэматыка зноў займеў ласку кардынала і ў 1639 годзе быў прызначаны каралеўскім камісарам па падатках у Руане.
Паскаліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1642 годзе, каб палегчыць свайму бацьку бясконцыя і зьнясільныя разьлікі падаткаў, якія належала аплаціць, 18-гадовы Паскаль стварыў мэханічны калькулятар, здольны выконваць складаньне і адыманьне, які атрымаў назву калькулятар Паскаля альбо Паскаліна. З васьмі вядомых захаваных Паскалінаў чатыры захоўваюцца ў Музэі мастацтваў і рамёстваў у Парыжы, а яшчэ адная выстаўленая ў музэі Цьвінгер у Дрэздэне, дзе таксама можна пабачыць дзьве арыгінальныя машыны Паскаля.
Не зважаючы на тое, што гэтыя мэханізмы былі рэвалюцыйнымі на свой час і зрабілі шмат у разьвіцьці мэханічных мэтадаў вылічэньня цягам наступных 400 гадоў і ў пэўным сэнсе прадвесьнікамі стварэньня кампутарнай інжынэрыі, калькулятар ня меў камэрцыйнага попыту. Гэта часткова тлумачыцца тым, што ён быў даволі нязручны ў выкарыстаньні, але, мабыць, у першую чаргу таму, што быў надзвычай дарагім. У выніку Паскаліна сталася цацкай альбо сымбалем заможнасьці сярод вельмі багатых людзей як у Францыі, гэтак і ў іншых краінах Эўропы. Паскаль працягваў удасканальваць будову сваёй прылады цягам наступнага дзесяцігодзьдзя і пазьней згадваў, што было зроблена блізу 50 машынаў паводле ягонага праекту. За наступныя дзесяць гадоў ён пабудаваў 20 прыладаў[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е https://www.biography.com/people/blaise-pascal-9434176
- ^ Blaise Pascal // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
- ^ а б Blaise Pascal // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ https://journals.openedition.org/ccibp/401?lang=en#tocto1n3
- ^ Schäfer J. Blaise Pascal // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ Blaise Pascal // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Аверинцев С. С. Паскаль Блез (рас.) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260—261.
- ^ Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260—261.
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Devlin, Keith (2008). «The Unfinished Game: Pascal, Fermat, and the Seventeenth-Century Letter that Made the World Modern». New York: Basic Books. — С. 20. — ISBN 978-0-465-00910-7.
- ^ O’Connor, J.J.; Robertson, E.F. (2006). «Étienne Pascal». University of St. Andrews, Scotland.
- ^ Cole, J. R. (1995). «Pascal: the man and his two loves». United Kingdom: NYU Press. — С. 40.
- ^ Connor, James A. (2006). «Pascal’s wager: the man who played dice with God». HarperCollins, NY. — С. 42. — ISBN 0-06-076691-3.
- ^ Mourlevat, Guy (1988). «Les machines arithmétiques de Blaise Pascal». Clermont-Ferrand: La Française d’Edition et d’Imprimerie. — С. 12.