Перайсьці да зьместу

Белінвэстбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 3 верасьня 2001 (23 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220002, Менск, пр. Машэрава, 29
Ключавыя фігуры Старшыня праўленьня Андрэй Брышцелеў
Галіна банкаўская дзейнасьць
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 1 639 млрд рублёў (2009 год; 584,7 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 1 602 755 млн рублёў (2015)
Чысты прыбытак 24 259 млн рублёў (2015[1])
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белбізнэслізінг», аграфірма «Фалічы»
Аўдытар «BDO International Limited»

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк разьвіцьця́ і рэканстру́кцыі „Белінвэстба́нк“» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўны бэнэфіцыяр — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (97,5% акцыяў)[3]. Статутны фонд — 231,4 млн руб (2017)[4]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Мае 6 абласных управаў, 150 пунктаў продажу паслугаў[5]. Ад 2002 году мае замежнае прадстаўніцтва ў Варшаве (Польшча)[6].

Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, бо ўраду належаць больш як 97,5% акцыяў[3]. Ва ўласным падпарадкаваньні мае чатыры даччыныя прадпрыемствы:

  1. «Белбізнэслізінг»;
  2. «Белінвэст-інжынірынг»;
  3. аграфірму «Фалічы»;
  4. «Гарызонт-Белінвэст-Дэвэляпэр»[7].

На 1 лютага 2017 году памер зарэгістраванага статутнага фонду ААТ «Белінвэстбанк» склаў 231,4 млн рублёў[4]. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 99,1%[3]. Балянсавы прыбытак (на 1 лютага 2017) — 0,2 млн руб.

Поўнае найменьне: адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“». Скарочана: ААТ «Белінвэстбанк».

БІК — 153001739. S.W.I.F.T. — BLBB BY 2X. АКПА — 37558116. УНП — 807000028[8].

15 красавіка 1992 году чатыры камэрцыйныя банкі — «Менскбізнэсбанк», «Жылкамбанк», «Магабанк» і «Гароднякамбанк» — утварылі Беларускі акцыянэрны камэрцыйны банк рэканструкцыі і разьвіцьця «Белбізнэсбанк»[9]. 3 верасьня 2001 году шляхам зьліваньня «Белбізнэсбанку» і ААТ «Беларускі банк разьвіцьця» быў заснаваны «Белінвэстбанк»[5].

У 2005 годзе банку нададзены статус інвэстыцыйнага банку. «Белінвэстбанк» зьяўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўваньні дзяржаўных праграмаў.

Прыпыняў пазычаньне 1—15 сьнежня 2008 году[10].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Белінвэстбанку»[11].

24 лютага 2022 году ��елінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12]. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швайцарыі ды Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінгу» і «Белінвест-Інжынірынгу»[13][14][15]. У 2023 годзе Белінвестбанк, «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» трапілі пад санкцыі Новай Зэляндыі[16].

  1. ^ Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО за год, закончившийся 31 декабря 2015 года (рас.) (pdf) Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО (включая комментарии руководства и информацию о показателях деятельности). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  2. ^ http://epfr.gov.by/file/84461/content
  3. ^ а б в Структура собственности банка (рас.) Раскрытие информации. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  4. ^ а б Основные показатели деятельности (рас.) О банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  5. ^ а б О Банке (рас.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  6. ^ Агульны нарыс (анг.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 12 лютага 2011 г.
  7. ^ Состав банковского холдинга (рас.) О Банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  8. ^ Контактная информация (рас.) Контакты. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  9. ^ Зьвесткі пра рэарганізаваныя банкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі паводле стану на 24.02.2017 (рас.) Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусіПраверана 24 лютага 2017 г.
  10. ^ «Белінвэстбанк» прыпыніў выдачу ўсіх крэдытаў. Наша Ніва (1 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
  11. ^ Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings (анг.). Fitch Ratings(uk) (2021-08-20). Праверана 2021-08-25 г.
  12. ^ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2022-02-24). Праверана 2022-02-25 г.
  13. ^ Відкрите акціонерне товариство "Білоруський банк розвитку та реконструкції "Бєлінвестбанк"
  14. ^ ЗАКРИТЕ АКЦІОНЕРНЕ ТОВАРИСТВО "БЕЛБІЗНЕСЛІЗИНГ"
  15. ^ ТОВАРИСТВО З ОБМЕЖЕНОЮ ВІДПОВІДАЛЬНІСТЮ "БЕЛІНВЕСТ-ІНЖИНІРИНГ"
  16. ^ Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (рас.) Архіўная копія ад 2023-07-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]