Белкартаграфія
Белкартаграфія | |
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[d] |
---|---|
Заснаваная | 1999 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Белкартаграфія — беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 году. Стварэньне спэцыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сыстэме дзяржаўнага органа кіраваньня картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасьцю прыняцьця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасьці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналёгіяў на сучасныя кампутэрныя тэхналёгіі складаньня й падрыхтоўкі мап да выданьня, павелічэньне вытворчых магутнасьцяў для поўнага задавальненьня патрэбнасьцей рэспублікі ў картаграфічных творах[1].
Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэньне па Ўказу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 году № 269 «Нацыянальнага атляса Беларусі», што заняло каля трох гадоў.