Асыміляцыя (лінгвістыка)
Выгляд
Камбінато́рная фанэты́чная асыміля́цыя ў мовазнаўстве — прыпадабненьне аднаго гука іншаму. Асыміляцыя адбываецца паміж гукамі аднаго кшталту (паміж галоснымі альбо паміж зычнымі).
Віды асыміляцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асыміляцыя па глухасьці — звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі: дарожка — даро[ш]ка, казка — ка[с]ка. Яе трэба адрозьніваць ад аглушэньня зычных у абсалютным канцы слова: зуб [зуп], нож [нош].
- Асыміляцыя па звонкасьці — глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка: просьба — про[з']ба, носьбіт — но[з']біт.
- Асыміляцыя па мяккасьці — прыпадабненьне зычных [з], [с], [дз], [ц] да наступных мяккіх зычных.
- Поўная асыміляцыя — асымілюемы гук поўнасьцю супадае з гукам, якому ён прыпадабняецца.
- Частковая асыміляцыя' — асымілюемы гук зьмяняе толькі некаторыя ўласьцівасьці
- Рэгрэсіўная асыміляцыя — наступны гук уплывае на папярэдні.
- Прагрэсіўная асыміляцыя — папярэдні гук уплывае на наступны.
Асыміляцыя проціпастаўляецца дысыміляцыі. Крыніцай асыміляцыйных працэсаў як правіла зьяўляецца каартыкуляцыя.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |