Арабаўшчына
Выгляд
Арабаўшчына | |
трансьліт. Arabaŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1883 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гарадзішчанскі |
Насельніцтва: | 535 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225314 |
СААТА: | 1204812003 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′42″ пн. ш. 26°2′37″ у. д. / 53.26167° пн. ш. 26.04361° у. д.Каардынаты: 53°15′42″ пн. ш. 26°2′37″ у. д. / 53.26167° пн. ш. 26.04361° у. д. |
± Арабаўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ара́баўшчына[1] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавічаў. Арабаўшчына ўваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету.
Непадалёк месьціцца славутае Калдычэўскае возера.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 годзе непадалёку ад Арабаўшчыны разьбіўся самалёт, якім кіраваў лётчык Уладзімер Карват у час выкананьня навукова-трэніровачнага палёту.
��асельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 535 чалавек
- 2006 год — 630 чалавек
- 1999 год — 645 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёсьць базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У ваколіцах вёскі знаходзіцца бэтонныя бліндажы з часоў І Сусьветнай вайны.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узьведзены прыкладна ў 1928. З бэтону, выява арла і трох крыжоў.
- Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Ўладзімеру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабою ўкапаны ў зямлю хвост самалёту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 61