Антоні Вільгельм Радзівіл
Антоні Вільгельм Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 ліпеня 1833 Тэпліцы, Чэхія |
Памёр | 16 сьнежня 1904 (71 год) Бэрлін, Нямеччына |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл Матыльда фон Клары-Альдрынген |
Жонка | Марыя Дарота Радзівіл |
Дзеці | Юры Фрыдэрык, Альжбета, Алена, Станіслаў Вільгельм |
Дзейнасьць | афіцэр, палітык |
Антоні Вільгельм Радзівіл — вайсковы дзяяч Прусіі. Генэрал артылерыі (1889), XIV ардынат на Нясьвіжы, XI ардынат на Клецку.
Валодаў вялізнымі зямельнымі ўладаньнямі ў Прусіі, а таксама Нясьвіскай, Клецкай, Давыд-Гарадоцкай ардынацыямі на Беларусі, Алыцкай ардынацыяй ва Ўкраіне.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Матыльды фон Клары-Альдрынген.
3 1852 року на вайсковай службе ў Прусіі. У 1858—1861 роках навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Бэрліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1771). Быў ад’ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.
У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян меў сыноў Юрыя Фрыдэрыка і Станіслава Вільгельма; дачок Альжбету і Алену.
Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэньня Нясьвіскага замка, стварыла побач зь ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Бел��н, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski, Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
|