Антонію Албэрту Баштуш Пімпарэл
Бэту | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1982[1] (42 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2002—2003 2004—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2012 2011—2012 2012—2013 2013 2013—2016 2016—2017 2017—2020 2020—2021 2021 2022 |
Спортынг → Каза Пія (арэнда) Шавіш Марку Лейшойнш Порту → ЧФР Клуж (арэнда) Брага → Сэвільля (арэнда) Сэвільля Спортынг Гёзтэпэ Лейшойнш Фарэнсі ХІФК |
0 (0) 38 (0) 0 (0) 27 (0) 84 (0) 12 (0) 27 (0) 15 (0) 14 (0) 55 (0) 3 (0) 93 (0) 13 (0) 11 (0) 12 (0) |
Зборныя | ||
2009—2018 | Партугалія | 16 (0) |
Анто́нію Албэ́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (па-партугальску: António Alberto Bastos Pimparel), таксама вядомы як Бэту (нарадзіўся 1 траўня 1982 году, Лісабон, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэту зьяўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынгу». Некалькі сэзонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і ня здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клюбу й на поле ў складзе «ільвоў» ня выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клюбе «Каза Пія», дзе гуляў адзін сэзон, знаходзячыся ў арэндзе.
У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бэту зайграць ня здолеў і яму зноўку прыйшлося зьмяніць клюб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клюбах у 2009 годзе Бэту перайшоў у склад «Порту». Сума трансфэру склала 750 тысячаў эўра.
У 2013 годзе Бэту паводле дамовы арэнды перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Сэвільля», каб замяніць у браме Дыега Лёпэса, які сышоў у мадрыдзкі «Рэал»[2]. Пасьля сканчэньня арэнднага пагадненьня сэвільцы выкупілі кантракт гульца.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэту дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 г��ду ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сэзону 2009—2010 гадоў Бэту быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Карлушам Кейрашам на чэмпіянат сьвету 2010 году ў якасьці аднаго з дублёраў Эдуарду.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2011
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010
- Пераможца Ліга Эўропы: 2011
«ЧФР Клуж»:
- Чэмпіён Румыніі: 2012
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013
«Сэвільля»:
- Пераможца Ліга Эўропы: 2014, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 1 траўня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Партугальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Футбалісты клюбу «Каза Пія» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Марку»
- Футбалісты клюбу «Лейшойнш» Матазыньюш
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу ЧФР Клуж
- Футбалісты клюбу «Брага»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Гёзтэпэ» Ізьмір
- Футбалісты клюбу «Фарэнсі» Фару
- Футбалісты клюбу ХІФК Хэльсынкі