Перайсьці да зьместу

Амсьціслаўская бітва (1501)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амсьціслаўская бітва
Дата: 4 лістапада 1501
Месца: Амсьціслаў
Вынік: пе��амога маскоўскага войска
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Маскоўскае
Камандуючыя
Аляксандар Растоўскі
Сямён Варанцоў
Міхал Заслаўскі
Астафей Дашкевіч

Амсьцісла́ўская бі́тва адбылася 4 лістапада 1501 году падчас вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў.

У другой палове 1501 году вялікі князь маскоўскі Іван III прадпрыняў наступ на ўсходзе Беларусі, карыстаючыся адсутнасьцю ў ВКЛ вялікага князя Аляксандра, які быў абраны каралём польскім і выехаў у Польшчу.

Групоўка маскоўскіх войскаў была сканцэнтравана ў Старадубе, дзе акрамя войскаў мясцовых князёў Сямёна Старадубскага й Васіля Шамячыча, былі сабраныя войскі на чале зь вялікакняскімі ваяводамі князямі Аляксандрам Растоўскім, Сямёнам Варанцовым і інш. Яны былі накіраваныя на Амсьціслаў, куды падышлі 4 лістапада 1501 году. Насустрач ім з гораду выйшлі войскі ВКЛ на чале з князём Міхалам Заслаўскім і ваяводам Астафеям Дашкевічам.

У бітве перамаглі маскоўскія войскі. Паводле маскоўскіх крыніцаў, было забіта 7 тысячаў чалавек зь літоўскага войска, што ��ьяўляецца відавочным перабольшваньнем. Аднак, з-за ўпартага супраціўленьня абаронцаў, узяць Амсьціслаў маскоўскія войскі ня здолелі й пасьля спаленьня пасадаў і спусташэньня ваколіцаў гораду адышлі назад.

  • Зимин А. А. Россия на рубеже XV—XVI столетий:(очерки социально-политической истории). М. 1982. С.190
  • Кром М. М. Меж Русью и Литвой: западнорусские земли в системе русско-литовских отнощений конца XV — первой трети XVI в. М., 1995. С.181-182
  • Т. Бялова (гал. рэд.) і інш. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 2010. — Т. 3. — 696 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0487-7