Перайсьці да зьместу

Аляксандар Тарасеня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Тарасеня
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 1996(1996-09-25)[1] (28 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Івацэвічы
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Мікашэвічы 5 (0)
2020—4 Івацэвічы 65 (57)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 кастрычніка 2024.

Алякса́ндар Тарасе́ня (нарадзіўся 25 верасьня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Івацэвічы».

Выхаванец ляхавіцкага футболу. Першапачаткова ў веку 5 гадоў займаўся дзюдо, аднак неўзабаве маладога хлопца заўважыў трэнэр па футболе і запрасіў пагуляць у ягонай камандзе. У веку 7 гадоў Тарасеня пастанавіў зьмяніць від спорту на футбол. Першым трэнэрам быў Васіль Бут-Гусаім. У веку 10 гадоў на запрашэньне Дзьмітра Матуліса прыязджаў у Ганцавічы дзеля выступу за мясцовую ДЮСШ, але на той момант футбаліст ужо выступаў на ліцэнзаваньні за мікашэвіцкі «Граніт»[2]. За мікашэвіцкі клюб дэбютаваў 3 ліпеня 2016 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць бабруйскай «Белшыны». Потым яшчэ непрацяглы час бараніў колеры клюбу ў Першай лізе. У 2018 годзе атрымаў статус вольнага агента.

З 2018 году пачаў выступаць за розныя каманды, пераважна з Ганцавічаў, на ўзроўні раённых і абласных чэмпіянатаў. Таксама скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры, атрымаўшы спецыяльнасьць трэнэра ў двух відах спорту — футбол і гандбол. Таксама адвучыўся яшчэ і на спартовага судзьдзю[3]. Неаднаразова быў прызэрам з футбольнымі камандамі і клюбамі па футзале[2]. З 2020 году таксама пачаў выступаць за клюб «Івацэвічы» ў Другой лізе.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
2017 Першая ліга 4 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]