Алена Міхалюк
Алена Міхалюк | |
Дата нараджэньня | 15 траўня 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня | Лонскія (цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь) |
Дата сьмерці | 16 кастрычніка 2022 (92 гады) |
Месца сьмерці | |
Узнагароды |
Алéна Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкéвіч (15 траўня 1930, в. Лонскія Браслаўскага павету Віленскага ваяв., цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці — 16 кастрычніка 2022) — беларуская грамадзкая дзяячка ў Вялікабрытаніі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусьветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазьней трапіла ў беларускі лягер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.
У 1947 прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Сябра ЗБВБ ад 28.7.1947.
У 1960-х аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане і сьледам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—70 гг працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі.
У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Ангельска-беларускага таварыства. Пасьля сьмерці мужа ў 1995 пераехала з Лёндану ў Манчэстэр.
Ад 1997 да 2013 году займала пасаду старшыні ЗБВБ.
Пахавана на Паўднёвых могілках(d) (Манчэстэр).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджана мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн, 2010.