Перайсьці да зьместу

Аб скарачэньні гімназічнай адукацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Аб скарачэньні гімназічнай адукацыі»
Цыркуляр
«О сокращеніи гимназическаго образованія»
«цыркуляр аб кухаркіных дзецях»
Зьвесткі
Краіна Расея Расея
Падпісант / выдавец І. Д. Дэлянаў
Дата падпісаньня / выданьня 18 чэрвеня 1887 (137 гадоў таму)
Дзейсьнічае цяпер Не
Мэта «астудзіць» расейскае грамадзтва (гл. ніжэй)
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага цыркуляру

Цыркуля́р «Аб скарачэ́ньні гімназічнае адука́цыі», «цыркуля́р аб куха́ркіных дзе́цях» (па-расейску: О сокращеніи гимназическаго образованія) — нарматыўны акт пэрыяду контррэформ расейскага імпэратара Аляксандра III.

Падпісаны 18 (30) чэрвеня 1887 году расейскім міністрам асьветы І. Д. Дэлянавым.

Мэта цыркуляру — «астудзіць» расейскае грамадзтва, абмежаваўшы перамяшчэньне зь «невысакародных» слаёў насельніцтва ў разначынцы й студэнты, асноўную рухальную сілу рэвалюцыйнага ўздыму папярэдніх гадоў.

Цыркуляр рэкамэндаваў дырэктарам гімназіяў і прагімназій пры прыёме дзяцей у навучальныя ўстановы ўлічваць магчымасьці асоб, на апецы якіх гэтыя дзеці знаходзяцца, забясьпечваць неабходныя ўмовы для такога навучаньня; такім чынам[1]

…гімназіі й прагімназіі вызваляцца ад паступу ў іх дзяцей фурманаў, лёкаяў, кухараў, прачак, дробных крамнікаў і таму падобных людзей, дзецям якіх, за выключэньнем хіба адораных ґеніяльнымі здольнасьцямі, зусім не варта імкнуцца да сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
…гимназии и прогимназии освободятся от поступления в них детей кучеров, лакеев, поваров, прачек, мелких лавочников и тому подобных людей, детям коих, за исключением разве одарённых гениальными способностями, вовсе не следует стремиться к среднему и высшему образованию.