АМАП
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня | |
Скарот | АМАП |
---|---|
Позва | Законнасьць, гонар, адвага |
Папярэднік | Унутраныя войскі СССР |
Дата ўтварэньня | 3 кастрычніка 1988 |
Від | міліцыя |
Праўны стан | падразьдзяленьне |
Задача | забесьпячэньне правапарадку |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Галоўная ўправа | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
Колькасьць работнікаў | 1500 |
Колішняя назва | Спэцыяльная рота хуткага рэагаваньня (СРХР, зь 2005 году), Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП, да ліпеня 2012 году) |
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня ў Вікісховішчы |
Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня[1][2] (скарочана АМАП) — утворанае за савецкім часам паводле адпаведных расейскіх структураў спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.
Інструмэнт тэрору[3] прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[4][5][6]. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[7].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларуская назва «Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня» ёсьць вытворным перакладам з рас. «Отряд милиции особого назначения» (скарочана ОМОН). З гэтай прычыны, а таксама праз карны характар адпаведнай структуры ў дачыненьні да беларусаў, закладзены яшчэ ўладамі СССР[8], існуюць прапановы ўжываць арыгінальную расейскую абрэвіятуру ОМОН (або яе зьбеларушчаны варыянт АМОН[9]) — паводле аналёгіі з НКВД і Гестапа[10].
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і ��еззаконьня папулярнасьць набыў расейскамоўны лёзунг-зварот «Пошёл вон, ты и твой ОМОН» (бел. «Пайшоў прэч ты і твой АМАП»)[11].
Патрабаваньні пры паступленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрад камплектуецца зь ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, таксама з найбольш падрыхтаваных работнікаў МУС, КДБ, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў АМАП ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.
Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- узрост да 25 гадоў;
- наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі;
- добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
- станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
- прыдатнасьць па стане здароўя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 1988 году Міністэрства ўнутраных справаў СССР заснавала ў Менску (Беларуская ССР) 1-ы атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). У абласных цэнтрах ўтварылі роты і ўзводы АМАПу. Дагэтуль існавалі ўзводы апэратыўнага рэагаваньня, якія ўваходзілі ў склад падразьдзяленьняў патульна-паставой службы[12].
Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць АМАП, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУЎС Менгарвыканкаму. У 2005 годзе АМАПы ў абласных цэнтрах пераўтварылі ў спэцыяльныя роты хуткага рэагаваньня (СРХР), якія ў хуткім часе перайменавалі ў падразьдзяленьні міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП)[12] (або коратка спэцназ).
У Менскай вобласьці праводзілася вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, а забесьпячэньне правапарадку на 9 гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных справаў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў ПМСП даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў ГУЎС Менгарвыканкаму, таму зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога АМАПу. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менскага аблвыканкаму. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча. У ліпені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падпісаў загад аб вяртаньні назвы АМАП для абласных ПМСП[12].
На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[13]. 16 лістапада 2018 году ў Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.
Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[14]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[15].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз унёс у Чорны сьпіс Эўразьвязу Дзьмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна менскага, віцебскага, гомельскага і берасьцейскага АМАП[16]. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[17], Канады[18] й Швайцарыі[19]. ЗША ўнесьлі Дзьмітрыя Балабу ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2 кастрычніка[20], а 23 сьнежня пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і менскі АМАП[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нэлі Зігуля. Заадно выратавалі ад пажару // Зьвязда : газэта. — 24 лістапада 2016. — № 227 (28337). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Наведваньне атрада міліцыі асаблівага прызначэньня ГУУС Менскага гарвыканкаму // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 30 сьнежня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
- ^ Беларуская дзяржава праводзіць палітыку тэрору, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 4 сьнежня 2020 г.
- ^ Беларусь: Репрессии на День Воли (рас.), Human Rights Watch
- ^ Рада БНР заклікае да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і да ціску на Расею, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 16 лістапада 2020 г.
- ^ «Лукашенко ставит на террор». События в Беларуси на страницах иностранной прессы, Салідарнасць, 15 лістапада 2020 г.
- ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 р.
- ^ У Менску гарадавы, а ў Віцебску — беркут. Паставілі памятны знак у гонар АМАПу. ФОТА, Радыё Свабода, 16 лістапад 2018 г.
- ^ Сокалаў-Воюш С. АМОН, Радыё Свабода, 15 студзеня 2013 г.
- ^ Бахарэвіч А. Сьпірахеты шчасьця, Радыё Свабода, 13 красавіка 2012 г.
- ^ Соўсь Г. «Усе жадаюць выхаду з крызісу, акрамя Лукашэнкі і яго пяці памагатых», — Франак Вячорка пра лёзунгі беларускай вясны і заклік Карач, Радыё Свабода, 2 красавіка 2021 г.
- ^ а б в АМАПу вярнулі «брэнд» // Газэта «Наша ніва», 15 жніўня 2012 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
- ^ Алег Грузьдзіловіч. (2014-06-06) МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП (бел.). Радыё Свабода. Праверана 2021-03-07 г. Архіўная копія ад 2021-03-07 г.
- ^ Дзяніс Івашын. (2020-12-02) Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І (бел.). Новы час. Праверана 2020-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-12-03 г.
- ^ Дзяніс Івашын. Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III (бел.) // Новы час. — № 8 (716). — С. 6, 19.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-12-23). Праверана 2021-09-19 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- АМАП // Газэта «Зьвязда», 30 сьнежня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
- «Адзін з людзей у чорным закрычаў, што ён з Расіі». У Гродне пачаўся суд за бойку з амапаўцамі