Ёсіп Руньянін
Гекта́р Люі́ Бэрліё́з | |
харв. Josip Runjanin | |
Нарадзіўся | 8 сьнежня 1821[1] Вінкаўцы, Аўстрыйская імпэрыя |
---|---|
Памёр | 2 лютага 1878[1] (56 гадоў) Нові Сад, Аўстра-Вугоршчына |
Пахаваны | |
Значныя творы | «Наша цудоўная радзіма» |
Ёсіп Руньянін (па-харвацку: Josip Runjanin, па-сэрбску: Јосиф Руњанин; 8 сьнежня 1821 году, Вінкаўцы, Аўстрыйская імпэрыя — 2 лютага 1878 году, Нові Сад, Аўстра-Вугоршчына) — харвацкі кампазытар, вядомы дзякуючы складаньню мэлёдыі харвацкага нацыянальнага гімна.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Руньянін нарадзіўся сэрбскай сям’і ў сьнежні 1821 году[2]. Быў ахрышчаны ў сэрбскай праваслаўнай царкве ў Вінкаўцах. У гэтым жа горадзе атрымаў адукацыю, а затым навучаўся ў горадзе Срэмскі-Карлаўцы. Служыў у аўстрыйскім імпэратарскім войске ў якасьці кадэта ў горадзе Гліна[3]. Падчас службы атрымаў чын капітана, а таксама навучыўся граць на фартэпіяна. Падчас службы зацікавіўся рухам ілірыстаў і пазнаёміўся з паэтам Антунам Міханавічам[4]. Агульнапрызнана, што Руньянін, аматар музыкі, напісаў музыку да патрыятычнай харвацкай песьні Міханавіча «Наша цудоўная радзіма» ў 1846 годзе. Харвацкая гімн спачатку граў на вуліцах Загрэбу ў 1891 годзе падчас харвацка-славонскай выставы.
Пазьней стаў палкоўнікам. У 1864 годзе ва ўзросьце 43 гадоў, Руньянін ажаніўся з дачкой капітана Тома Петкавіча[5]. У 1865 годзе ўвайшоў у Харвацкі сабар[5]. Пасьля выхаду на пэнсію, Руньянін пераехаў у Нові Сад, дзе памёр 2 лютага 1878 году. Пахаваны ў Нові Сад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Brozović D., Ladan T. Josip Runjanin // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Mark Biondich (2005). "Croatia". In Richard C. Frucht. «Eastern Europe: An Introduction to the People, Lands, and Culture». 1. Santa Barbara, California: ABC-CLIO. p. 419. ISBN 978-1-57607-800-6.
- ^ «Runjanin, Josip». Miroslav Krleža Lexicographical Institute.
- ^ «Josip Runjanin (Josif)». Hrvatski povijesni portal.
- ^ а б «Josip Runjanin». Biografije.org.