Эйндговэн
Эйндговэн | |||||
нід. Eindhoven | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | VIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Паўночны Брабант | ||||
Кіраўнік: | Ерун Дэйсэльблюм[d] | ||||
Плошча: | 88,87 км² | ||||
Вышыня: | 17 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 229 637 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2583,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 40 | ||||
Паштовы індэкс: | 5600–5658 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д.Каардынаты: 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д. | ||||
Эйндговэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.eindhoven.nl/ |
Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва 229 637 чалавек (на 31 траўня 2018) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. У ім знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад «Philips». Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовая гісторыя гораду пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Гэнрых I Брабанцкі дараваў прывілеі невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэль і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач з гарадзкім мурам стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў разьвіцьці гораду адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі ў Льеж.
Буйнамаштабныя бамба��аньні падчас Другой сусьветнай вайны разбурылі значную частку гораду, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзясятыя гады. У сямідзясятыя, васьмідзясятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах гораду Вунсэль-Зюйд і Вунсэль-Ноорд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэй Эйндговэну
- Канфэрэнц-цэнтар Эвалюон
- De Admirant — найвышэйшы ў горадзе будынак (105 м)
- Van Abbemuseum — музэй сучаснага мастацтва