Лідбэлі
Лідбэлі | |
Huddie William Ledbetter | |
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1888 |
---|---|
Месца нараджэньня | Люізіяна, ЗША |
Дата сьмерці | 06 сьнежня 1949 (61 год) |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | amyotrophic lateral sclerosis[d] |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | музыка, сьпявак |
Псэўданімы | Lead Belly і Walter Boyd |
Жанры | дэльта-блюз, вясковы блюз |
Інструмэнты | 12-струнная гітара, акардыён, фартэп’яна, Губны гармонік |
Псэўданімы | Lead Belly і Walter Boyd |
Узнагароды | |
Сайт | leadbelly.org |
Подпіс | |
Лідбэлі, сапр. імя Гадзі Ўільям Ледбэтэр (па-ангельску: Leadbelly, даслоўна — сьвіны брух; 15 студзеня 1888, Люізіяна, ЗША — 6 сьнежня 1949, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі музыка, адзін з самых выбітных блюзмэнаў XX стагодзьдзя, першы чорны выканаўца блюзу, які запісаўся для белых слухачоў.
Лідбэлі ведаў амаль усе песьні свайго часу, якія мелі нейкае дачыненьне да рэпэртуару чорных выканаўцаў і блюзу ў прыватнасьці: ад эўрапейскіх баляд да гангстэрскіх блюзаў, ад рабочых песень да паўцаркоўных сьпеваў, ад турэмных да каўбойскіх. Аснову яго творчасьці складалі ўсё ж такі народныя песьні цёмнаскурага насельніцтва (сьвяточныя танцавальныя і працоўныя рытмічныя).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маладыя гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катарга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1916 годзе ён патрапіў у вязьніцу за бойку. Бацькі Ўэс і Салі Ледбэтэр заклалі сваю баваўняную фэрму, каб наняць адваката, які здолеў дабіцца невялікага тэрміну ў тры месяцы. Лідбэлі не адседзеў і яго і ўцёк — магутнае здароўе дазволіла яму бегчы хутчэй за турэмных сабак, і яго не затрымалі. Ён вярнуўся дахаты, дзе хаваўся ў адрыне на фэрме бацькоў, пакуль бацька не паслаў яго ў Новы Арлеан. Гэты горад яму не спадабаўся, і ён пераехаў у Дэ Кальб (De Kalb) на паўночна-ўсходзе Тэхасу, дзе і хаваўся, жывучы ў сваякоў і працуючы на фэрме. Некалькі гадоў ён пражыў, зрэдчас выступаючы пад псэўданімам Ўолтэр Бойд (анг. Walter Boyd). У 1918 годзе Бойд улез у бойку і быў абвінавачаны ў забойстве нейкага Ўіла Стафарда, далёкага сваяка Лідбэлі, якому нехта стрэліў у галаву (да апошніх дзён музыка казаў, што гэта быў ня ён). Бойда арыштавалі, і ён (менавіта пад гэтым імём) сеў за забойства ў Тэхаскую вязьніцу Harrison Country Prison на трыццаць гадоў.
Семь гадоў ён адпрацаваў, скаваны адным ланцугом зь іншымі вязьнямі. Менавіта там ён атрымаў сваю мянушку. Ён сапраўды пераносіў катаргу лепей за іншых, і працягваў сьпяваць — музычныя інструманты было цяжка здабыць, пакуль ён не зрабіўся любімым выканаўцай наглядчыкаў, а ввось рытмічных песень ён ведаў шмат, а якія ня ведаў — адразу завучваў. Яго бацька, Ўэс Ледбэтэр, паспрабаваў выкупіць Бойда на свабоду, але ў яго не хапіла грошай на хабар; празь нейкі час ён памер. Калі ахоўнікі пачалі часьцей прасіць пасьпяваць для іх, а пасьля і тэхаскі губэрнатар слухаў яго пад час службовых наведваньняў, Ўолтэр Бойд зрабіўся мясцовай знакамітасьцю. Музыка неадкладна скарыстаўся гэтым шанцам і напісаў песьню «Губэрнатар Пат Нэф», у якой прасіў губэрнатара пра дараваньне, і прасьпяваў яе пад час чарговага наведваньня:
Please, Governor Neff, Be good 'n kind
Have mercy on my great long time…
I don’t see to save my soul
If I don’t get a pardon, try me on a parole…
If I had you, Governor Neff, like you got me
I’d wake up in the mornin' and I’d set you free
Плян спрацаваў, хоць Пат Нэф ня так даўно заняў месца іншага губэрнатара, якога прыбралі ў сувязі са скандалам пра дараваньне, і ў сваёй перадвыбарчай агітацыі кляўся, што нікога ня будзе мілаваць. Лідбэлі вярнуўся ў Люізыяну, дзе працаваў кіроўцам грузавіка, часта граючы ў грамадзкіх месцах, зарабляючы на выпіўку і жаночую ўвагу. Аднойчы пад час выкананьня песьні «Mister Tom Hughes’s Town», калі ён заўзята граў, на яго напалі двое, адзін зь якіх ударыў яго нажом па шыі, а другі паспрабаваў стрэліць зь пісталету. Лідбэлі вырваў нож з шыі, забраў пісталет і выгнаў адн��го з нападаўцаў, а другога застрэліў. Калі ён прыйшоў у паліцыю, сьцякаючы крывёю, каб аддаць пісталет, яму параілі больш ня граць у іхнім раёне. Гэтае здарэньне падрабязна апісана славамі самога Лідбэлі ў кнізе Ломаксаў «Нэгрыцянскія народныя песьні».
Было яшчэ некалькі падобных сутычак з законам, але да 1930 году ўсё абыходзілася. Пра тое, што адбылося пазьней, няма адзінага меркаваньня: сам Лідбэлі расказваў, што ён паспрабаваў скрасьці віскі ў бары і пабіўся з шасьцю белымі; па іншай вэрсіі — шасьцёра белых прычапіліся да яго, калі ён прыйшоў на канцэрт Арміі Выратаваньня і тамака танчыў пад музыку. У выніку Лідбэлі за спробу забойства на 10 гадоў пасадзілі ў вязьніцу Louisiana State Penitentiary.
Ангола і Ломакс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Умовы ў лягэры былі вельмі суровыя, некалькі разоў Лідбэлі быў пакаранны сьцябаньнем бізуном за дробныя правіны, але потым прыстасаваўся, нахіліўся пад сыстэму і, мяркуючы па захаваных дакумэнтах, займаў розныя пасады, якія патрабавалі даверу (мыцьцё ці сталоўка).
У ліпені 1933 году ў Анголу прыехаў Джон Ломакс, вядомы шукальнік і зьбіральнік амэрыканскай народнай музыкі (адзін зь першых) і запісаў Лідбэлі (на той момант абсалютнага віртуоза дванаццаціструннай гітары, які ведаў каля паўтысячы сваіх, чужых і народных песень) для Бібліятэкі Кангрэсу. Ломакс ня верыў свайму шчасьцю і празь некалькі месяцаў вярнуўся з новым абсталяваньнем (мэханізм для запісу на плыты з алюміну займаў амаль усю машыну), каб запісваць яшчэ й яшчэ. Лідбэлі ўхапіўся за гэты шанец, і адна зь песень была скіравана да люізыянскага губэрнатара (О. К. Алену) і неўзабаве Лідбэлі зноў выйшаў на волю (пазьней знайшліся сьведчаньні пра тое, што яго зьбіраліся ў любым выпадку выпусьціць на волю за добрыя паводзіны).
Ён адшукаў Ломакса каб аддзячыць яго, стаў для яго неадлучным кіроўцай, целаахоўнікам і выканаўцай. Яны працягвалі падарожжы па вязьніцах розных штатаў, у кожнай зь якіх Ломакс рабіў запісы, а Лідбэлі пашыраў свой і так не малы рэпертуар. Шматлікія песьні ён «узгадваў», адразуж выконваючы крыху па-свойму, і расказваў, як ён чуў іх сам у дзяцінстве ад дзядзькі, бацькі або маці.
Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, яны паспрабавалі выдаць пару камэрцыйных запісаў (як зь ліку зробленых на месцах, так і з новага матэрыялу самога Лідбэлі), але без асаблівага посьпеху. Шматлікія тыя запісы захаваліся да нашых дзён. У тыя гады, нягледзячы на актыўную рэкляму (напрыклад, штотыднёвыя выступы па радыё), песьні Лідбэлі працягвалі лічыцца старамоднымі. Тым ня менш, Ломакс, які меў сувязі ў акадэмічным асяродзі (ён сканчыў Гарвард) арганізоўваў выступы Лідбэлі для музыказнаўцаў, для якіх носьбіт песень пачатку стагодзя быў каштоўнай знаходкай. У тыя ж гады была напісана кніга Джона Ломакса «Нэгрыцянскія народныя песьні ў выкананьні Лідбэлі», якая падрабязна распавядае пра жыцьцё музыкі ў пэрспэктыве амэрыканскага фальклёру.
Пасьля Ломакса
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1935 годзе Ломакс і Лідбэлі разьехаліся, першы паехаў у Тэхас каб скончыць кнігу, другі спачатку з новай жонкаю (Мартай Проміс) зьехаў у Люізыяну, пасьля ў 1936 годзе вярнуўся ў Нью-Ёрк, дзе без дапамогі Джона Ломакса спрабы ішлі не так добра. Цікавасьць публікі найперш праяўлялася да джазу і сьвінгу. Ім зацікавіліся левыя актывісты (Мэры Барнікл і іншыя), і ён запісаў некалькі песень, крыху перарабіўшы іх тэксты, перастаўляючы акцэнты.
У 1939 годзе Лідбэлі, ужо ў паважным узросьце, адседзеў некалькі некалькі месяцаў за бойкі (на гэты раз з чорным, мэта бойкі засталася невядомай). Выйшаўшы на волю, ён яшчэ дзесяь гадоў спрабаваў весьці гульлівы вобраз жыцьця ў Нью-Ёрку, дзе меў зносіны з Соні Тэры і Браўні МакГі, Джошам Ўайтам і Вудзі Гатры, маючы добрыя адносіны з сынам Ломакса Аланам. Вудзі Гатры, вядомы выканаўца народнай і «дарожнай» музыкі, тады быў нікому невядомы, але спыняўся ў Нью-Ёрку ў Лідбэтэраў і шмат чаму навучыўся ў Лідбэлі.
Час ад часу Лідбэлі выступаў на радыё (зь дзіцячымі і ваеннымі песьнямі, блюз ўжо не карыстаўся папулярнасьцю), запісваўся з новымі знаёмымі, спрабаваў далучыцца да джазавай музыцы, адзін раз наведаў з канцэртамі ў Францыю ў пачатку 1949 году. Некалькі разоў яго запісвалі на кінаплёнку (захавалася каля паўтары гадзіны каляровых запісаў зь яго ўдзелам).
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 сьнежня 1949 году музыка памер ад хваробы Лу Гэрыга.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Запісы Бібліятэкі Кангрэсу ЗША
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Запісы Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, зробленыя Джонам м Аланам Ломаксамі, былі выдадзены (на 12 кампакт-дысках) кампаніяй Rounder Records:
- Midnight Special (1991)
- Gwine Dig a Hole to Put the Devil In (1991)
- Let It Shine on Me (1991)
- The Titanic (1994)
- Nobody Knows the Trouble I’ve Seen (1994)
- Go Down Old Hannah (1995)
Folkways Records
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Folkways выдала запісы зробленыя ў 1941—1947 гадах:
- Where Did You Sleep Last Night — Lead Belly Legacy Vol.1 (1996)
- Bourgeois Blues — Lead Belly Legacy Vol.2 (1997)
- Shout On — Lead Belly Legacy Vol.3 (1998)
Таксама на Smithsonian Folkways былі выдадзены тэматычныя зборнікі:
- Lead Belly Sings Folk Songs (1989)
- Lead Belly’s Last Sessions (1994)
- Lead Belly Sings For Children (1999)
- Folkways: The Original Vision (Вудзі Гатры і Лідбэлі) (2004)
Іншыя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Huddie Ledbetter’s Best (1989) — фірма Capitol выдала пасьля (1944) запісы Лідбэлі, дзе ён грае рэг-тайм на фартэпіяна.
- King of the 12-string Guitar (1991) — студыя «Соні».
- Private Party November 21, 1948 (2000) — утрымлівае запісы зробленыя на прыватнай вечарыне ў 1948 годзе.
- Take This Hammer (2003) — 26 песень, запісаных для студыі RCA у 1940 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Huddie William “Lead Belly” Ledbetter // Find a Grave (анг.) — 1996.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Moses Asch, Alan Lomax, eds. «The Leadbelly Song Book». New York: Oak Publications, 1962
- Moses Asch, Irwin Silber, Ethel Raim, «124 Folk Songs». New York: Robbins Music, 1965
- Benjamin Botkin, «A Treasure of American Folklore». New York: Crown, 1944
- Waldemar Hille, ed. «The People’s Song Book». New York: Bony and Gaer, 1948
- Bessie Jones, Bess Lomax Hawes, «Step it Down», New York: Harper and Row, 1972
- Alan Lomax, «Folk Songs of North America». New York: Doubleday, 1960
- John A. Lomax, Alan Lomax, «American Ballads and Folksongs». New York: MacMillan, 1940
- John A. Lomax, Alan Lomax, «Best Loved American Folksongs». New York: Grosset and Dunlap, 1947
- John A. Lomax, Alan Lomax, «Folk Sond U.S.A.» New York: New American Library, 1947
- John A. Lomax, Alan Lomax, «Our Singing Country». New York: MacMillan Company, 1941
- John A. Lomax, Alan Lomax, eds. «The Leadbelly Legend». New York: TRO/Folkways Music, 1959
- Charles Wolfe, Kip Lornell, «The Life and Legend of Leadbelly». New York: HarperCollins, 1992
- Писигин, Валерий. «Очерки об англо-американской музыке 50—60 гг. XX века». Том 4, глава 1. Москва, 2006
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Handbook of Texas
- AllMusic
- Тэксты песень
- Варыянт жыцьцяпісу
- Часопіс «Rolling Stone» пра Лідбэлі(недаступная спасылка)
- Нарыс В. Пісыгіна пра Лідбэлі
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |