Павал Сітко
Павал Сітко | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1985[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 | Рэчыца-2014 | 39 (5) |
2006—2009 | Віцебск | 65 (9) |
2009—2013 | Шахцёр Салігорск | 126 (30) |
2014—2015 | Гомель | 42 (8) |
2015 | Славія Мазыр | 9 (3) |
2016—2017 | Гомель | 38 (8) |
Зборныя | ||
2008—2013 | Беларусь | 15 (2) |
Павал Сітко (нар. 17 сьнежня 1985 году, Рэчыца, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2008—2013 гадах правёў 15 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, забіў у іх 2 мячы. Па заканчэньні кар’еры заняўся прадпрымальніцтвам у Рэчыцы[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павал зьяўляецца выхаванцам рэчыцкага футболу. Выступы ў прафэсійным футболе пачаў за клюб з роднага гораду «Ведрыч-97», за які правёў два сэзоны ў Першай лізе. У 2006 годзе перайшоў у склад віцебскага «Лякаматыва», які пазьней зьмяніў назву на «Віцебск». Дзякуючы выдатнай гульні ў клюбе быў запрыкмечаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі Бэрндам Штанге і запрошаны ў склад зборнай. Напачатку 2009 году паслугамі Паўла зацікавіўся днепрапятроўскі «Дняпро», аднак у выніку застаўся ў віцебскім клюбе[4].
У жніўні таго ж году пасьля прагляду ў польскім клюбе «Арка» Павал заключыў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У жніўні 2011 году Павал быў запрошаны на прагляд у маскоўскае «Дынама»[6]. Да пачатку сэзону 2013 году Павал меў заклікі ад клюбаў з Ізраілю і Польшчы, аднак у канчатковым рахунку вырашыў падоўжыць дзейны кантракт з «гарнякамі»[7]. Пачатак сэзону чэмпіянату Беларусі 2013 году выдаўся для Паўла найлепшым адрэзкам у кар’еры[8], Сітко ў 11 сустрэчах спаборніцтва забіў 7 мячоў, ачоліўшы такім чынам сьпіс найлепшых бамбардзіраў[9], але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву.
Пасьля такіх выступаў зноўку атрымаў выклік у нацыянальную зборную краіны. Паводле словаў ��аўла клюб мае намер у эўракубкавым сэзоне 2013—2014 гадоў дайсьці да групавой стадыі Лігі Эўропы. У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на два гады[10]. У складзе «Гомля» хутка замацаваўся на пазыцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомлі» і ў сэзоне 2015 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці клюбу. Быў адным зь лідэраў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 году празь нявыплаты з боку клюбу зьвярнуўся ў АБФФ[11], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў ��Гомель»[12]. У ліпені 2015 году кантракт з камандай быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[13].
У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[14]. Хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клюбу. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[15]. Пакінуў «Гомель» пасьля сэзону 2017 году[16]. Стаў капітанам каманды і ў якасьці травалага гульца асноўнага складу прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе і толькі канец сэзону прапусьціў праз пашкоджаньне. Гэтак жа прапцсьціў і пачатак сэзону 2017, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. У другой палове сэзону страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні па заканчэньні кантракту пакінуў «Гомель»[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 27 траўня 2008 году ў выязным таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў другім тайме, матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. 15 кастрычніка 2008 году забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць каманды Ангельшчыны ў Менску ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2010 году, аднак гульня скончылася паразай беларускіх гульцоў зь лікам 1:3[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2012, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 4 |
Славія Мазыр | 9 | 3 | ||
Гомель | 2016 | Першая ліга | 19 | 7 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 1 |
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Павал мае роднага брата Івана, які раней таксама зьяўляўся футбалістам і гуляў за менскі МТЗ-РІПА, аднак пасьля расфармаваньня клюбу скончыў кар’еру і пачаў працаваць нафтавіком[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pavel Sitko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pavel Sitko // FBref (мн.)
- ^ Куда пропал Паша Ситко – белорус, забивший обалденный гол в ворота сборной Англии?
- ^ Футбол. Владимир Бессонов: мы отказались от услуг Ситко, потому что у нас есть ребята не слабее. «Прессбол»
- ^ Футбол. Павел Ситко перешел из «Витебска» в «Шахтер». «Прессбол»
- ^ Футбол. Павел Ситко отправился на просмотр в московское «Динамо». «Прессбол»
- ^ Павел Ситко: еще не пришло время уезжать. «Прессбол»
- ^ «Ничего особенного не ем». goals.by
- ^ Футбол. Павел Ситко забил 7-й мяч в чемпионате Беларуси и упрочил лидерство среди бомбардиров. «Прессбол»
- ^ «Гомель» заключил двухлетние контракты с Павлом Ситко и Николаем Романюком (рас.)
- ^ Близнюк, Данилов, Ситко, Савостьянов и Гаврилович обратились в АБФФ с претензиями к «Гомелю»
- ^ Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с «Гомелем»
- ^ Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с «Гомелем» (рас.)
- ^ Тур 17. Анонс. «Гомелю» грозит снятие очков (рас.)
- ^ Павел Ситко подписал однолетний контракт с «Гомелем» (рас.)
- ^ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули «Гомель» (рас.)
- ^ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ^ Все игроки. Павел Ситко. footbel.net
- ^ Павел Ситко: «Брат сейчас работает нефтяником. Тяжело у него сложилось с футбольной карьерой». goals.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)