Кіеўскае ваяводзтва
Кіеўскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] і ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кіеў |
Дата ўтварэньня | 1471 |
Дата скасаваньня | 23 студзеня 1793 |
Ваяводы | Ваяводы кіеўскія |
Кашталяны | Кашталяны кіеўскія |
Плошча | 200 тыс. км² |
Час існаваньня | 1471—1793 |
Месцазнаходжаньне Кіеўскаага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кіеўскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Кіеў.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].
Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным зь якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзьведзь[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асьцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].
У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводзтву пэўныя аўтаномныя правы.
У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэньне да Каралеўства Польскага, што зацьвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 року. Тым часам шляхта Мазырскага павету адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[4].
У 1649, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімерам, частка ваяводзтва разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраваньне (скасаванае ў 1660). Згодна з Адрусаўскім замірэньнем (1667) у складзе ваяводзтва засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагадненьня (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве места і ягоныя ваколіцы ў радыюсе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 року[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Жытомір[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесьніцтваў Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XVI — 1-й палове XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раман��ўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сэнаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Samuel Orgelbrand. Encyklopedia powszechna. 1863. S. 640.
- ^ Stefan Kuczyński. Polskie herby ziemskie: geneza, treści, funkcje. 1993. S. 97.
- ^ а б Кіеўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90.
- ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
- ^ Валерый Грынявецкі. Кіеў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0