Перайсьці да зьместу

Батвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Batwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bado + Віна
Іншыя формы
Вытворныя формы Бутвін
Зьвязаныя імёны Winibad
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Батвін»

Батвін — мужчынскае імя.

Бадвін або Батвін (Badvin, Batwin[1][2]) і Вінібад (Winibad) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бад- (-бат-) (імёны ліцьвінаў Бадзіла, Батаўт, Батвіл; германскія імёны Badila, Bathelt, Badvil) паходзіць ад германскага badhuo 'бітва'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ульяна Батвиновая (29 лістапада 1592 году)[6].

Бутвілоўскі-Батвіна — літоўскі шляхецкі род[7]

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Бацьвінавічы, на гістарычнай Рэчыччыне — Бацьвінава.

  1. ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 127.
  2. ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 346.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 230, 1611.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 49.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 438.
  7. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты