Ігар Бурко
Ігар Бурко | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 73 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 | Смалявічы | 15 (0) |
2010—2013 | Дынама Берасьце | 72 (3) |
2014—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 53 (4) |
2016—2020 | Шахцёр Салігорск | 113 (9) |
2021— | Тарпэда-БелАЗ | 82 (1) |
2024— | → Тарпэда-БелАЗ-2[d] | 2 (0) |
Зборныя | ||
2017—2020 | Беларусь | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ігар Бурко (нарадзіўся 8 верасьня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся футболу ў горадзе Бярэзань, пасьля чаго паступіў у БДУФК. Падчас навучаньня выступаў у чэмпіянаце Менскай вобласьці за клюбы зь Бярэзані і Клецку. У пачатку 2010 году поруч зь іншымі студэнтамі БДУ быў запрошаны ў клюб Другой лігі «Вігвам» з Смалявічаў.
«Дынама» Берасьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Добрыя выступы за смалявіцкі клюб выклікала зьяўленьне інтарэсу з боку берасьцейскага «Дынама». Па праглядзе ўлетку 2010 году падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сэзон стаў адным з асноўных абаронцаў. У сэзонах 2012 і 2013 гадах быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды. За гэтыя два гады зарабіў 7 пунктаў паводле сыстэмы «гол + пас». Значную частку матчаў прапусьціў праз службу ў рэзэрве войска.
«Тарпэда-БелАЗ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёўшы на гэтай пазыцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сэзону вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынесьлі нічыі зь менскім «Дынама» (27 верасьня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэньні сэзону 2014 году стала вядома аб цікавасьці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[5], але ў студзені 2015 году Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў траўні не гуляў праз траўмы.
«Шахцёр»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2015 году цікавасьць да Бурко пачаў выказваць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 году ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў гульцом салігорскага клюбу[7]. У сэзоне 2016 году згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазыцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[8]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, працягваючы выступаць у якасьці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сэзон[9].
У лістападзе 2018 году склаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У верасьні 2019 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да сканчэньня 2020 году[11]. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў салігорскую каманду[12].
Вяртаньне ў Жодзін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[13], дзе стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[14], а ў лістападзе 2023 году пагадненьне было падоўжанае да канца 2024 году[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[16], але тады гэтак і не згуляў у ейным складзе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 году зноў быў выкліканы ў ейны склад на таварыскі матч супраць зборнай Узбэкістану (1:0), дзе выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2020
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019, 2023
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 2 |
Шахцёр Салігорск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 30 | 5 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Igor Burko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ihar Burko // FBref (мн.)
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/igor_burko/
- ^ Игорь Бурко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ БАТЭ интересуется Игорем Бурко (рас.)
- ^ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
- ^ Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером" (рас.)
- ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
- ^ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером" (рас.)
- ^ Бурко продлил контракт с "Шахтером" до конца 2020 году (рас.)
- ^ Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер" (рас.)
- ^ Бурко сменил "Шахтер" на "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Бурко продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Игорь Бурко продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
- ^ Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)