Перайсьці да зьместу

Адам Плуг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Плуг
лац. Adam Płuh
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Антон Антонавіч Пяткевіч
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1823
в. Замосьце, Слуцкі павет Менская губэрня (цяпер — Слуцкі раён, Менская вобласьць)
Памёр 2 лістапада 1903
Варшава
Пахаваны
Бацькі Антон Пяткевіч
Зюзана Рагазінская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, журналіст
Мовы польская, беларуская

Адам Плуг (сапр. — Антон Антонавіч Пяткевіч; 23 кастрычніка 1823, в. Замосьце, Слуцкі павет, Менская губэрня (цяпер — Слуцкі раён, Менская вобласьць) — 2 лістапада 1903, Варшава) — польскі і беларускі празаік, паэт, журналіст.

Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Трубы». Бацька Антон быў арандатарам. У 18351842 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У 1841 сям’я пераехала ў вёску Жукаў Барок на Стаўпеччыне, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Уладзіславам Сыракомлем. Працаваў хатнім настаўнікам. У 18451846 вучыўся на філязофска-літаратурным факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэту. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу і заняцца настаўніцкай працай у мястэчку Джурын на Падольлі. У 1856 у Менску сустракаўся зь Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам і Станіславам Манюшкам.

У 1857 ажаніўся зь Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Віньніцы. У 1859 пераехаў у Жытомір. Разам з жонкай заснаваў там мужчынскую гімназію з пансыёнам і быў яе кіраўніком. У 1861 улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асьветніцкую ўстанову. У 1862 жонка Людвіка была арыштаваная за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях і зьняволеная ў Оўручы. У 18641866 Антон Пяткевіч знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства, займаўся гувэрнэрскай практыкай. У 1868 аўдавеў.

У сьнежні 1874 прыняў прапанову выдаўца С. Левенталя і пераехаў у Варшаву. У 18751879 быў сурэдактарам, а ў 1879-1890 — рэдактарам часопісу «Kłosy» («Каласы») і аўтарам шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь. Пасьля спыненьня выхаду часопісу ў 18911903 — галоўны рэдактар Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej («Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыкляпэдыі»), адначасова зьяўляўся літаратурным рэдактарам часопісу «Wędrowiec» («Вандроўнік», 1894-1899), уваходзіў у склад рэдакцыі газэты «Kurier Warszawski» («Варшаўскі кур’ер», 1899—1903).

Адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-асьветніцкага гуртка. Быў сябрам многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў.

Памёр у Варшаве, пахаваны на Павонзкаўскіх могілках. У варшаўскім касьцёле сьв. Крыжа ў 1905 устаноўлены яго бюст.

Дэбютаваў у друку ў 1847. У 1849 напісаў на беларускай мове чатыры апавяданьні і адну легенду (захавалася апавяданьне «Кручаная баба», апубл. у 1918). Першы паэтычны зборнік «Родны загон» (1854) заснаваны на рэаліях беларускага жыцьця. У зборніку «Каласы з роднай нівы» (1856) фальклёрныя і хрысьціянскія матывы. Рэалістычны паказ жыцьця шляхты ў цэнтры сацыяльных раманаў «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866—1867) і інш.

Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыцьцё Беларусі («Некалькі ўражаньняў з падарожжа на Літву», 1858; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862; «Манюшка ў Менску», 1896, і інш.), вершаваных прысьвячэньняў В. Дунін-Марцінкевічу («Да В. Марцінкевіча, аўтара твораў на беларускай гаворцы») і У. Сыракомлю. Адзін зь першых пераклаў на польскую мову творы В. Дун��н-Марцінкевіча, Гайнрыха Гайнэ, Віктора Юго, Аляксандра Пушкіна і Ўільяма Шэксьпіра. Творы Адама Плуга друкаваліся ў Менску (у зборніку «Голас зь Літвы», 1859). Сумесна зь Вінцэсем Карытынскім падрыхтаваў выданьне «Выбранай паэзіі» У. Сыракомлі (т. 1-5, 1890). Карыстаўся вялікаю папулярнасьцю ў літаратурных колах Варшавы.

  • Zupełny zbiór pism. Ser. 1—2. T. 1—6. Żytomierz; Wilno, 1862—63.
  • Drzewo przeklęte.
  • Wigilia Świętego Jana: Opowiadanie fantastyczne, 1847.
  • Dzieciobójca: Obrazek z wiejskiego żywota, 1851.
  • Gość z grobu: Opowiadanie kościelnego dziadka, 1851.
  • Zaraza: Obrazek obyczajowy, 1852.
  • Zagon rodzinny: Zbiór obrazków, gawęd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1—3. — Wilno, 1854.
  • Kłosy z rodzinnej niwy, 1856.
  • Pamiątki domowe, 1858.
  • Głos z Litwy. Mińsk, 1859.
  • Duch i krew: Kilka zarysów z życia towarzyskiego. — Warszawa, Biblioteka Najcelniejszych Utworów Literatury Europejskiej, 1859. (2-е выд. - 1897).
  • Smętarz: Obrazek fantastyczny, 1862.
  • Sroczka: Obrazek zaściankowy. — Biblioteka Mrówki (tom: 6), 1869.
  • Wspomnienie Romanowa, 1879.
  • Trzy legendy z dawnych lat. 1889.
  • Officyalista: Powieść w trzech częściach. — Warszawa, 1895.
  • Ś. p. Kajetan Kraszewski, 1896.
  • Deotyma (Jadwiga Łuszczewska): Pamiątka jubileuszowa 1852-1897. 1900.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кручаная баба // Варта (Мінск). 1918. 1.
  • Кручаная баба // Спадчына. 1992. № 4.
  • Да Станіслава Манюшкі. Жукаў Барок // Полымя. 1999. № 7.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Пятро Бітэль, Уладзімер Мархель, Кастусь Цьвірка.

Некаторыя творы таксама перакладзены на чэскую мову.

  • Мальдзіс А. Сябра беларускай літаратуры // ЛіМ. 1963, 26 сак.
  • Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс А. І. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.
  • Плуг Адам // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Календарыюм // Czasopis № 10/2003.
  • Pietkiewicz Antoni (pseud. Pług Adam)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]