Перайсьці да зьместу

Ігар Бурко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Ігар Бурко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 верасьня 1988(1988-09-08)[1][2] (36 гадоў)
Рост 177 см
Вага 73 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010 Смалявічы 15 (0)
2010—2013 Дынама Берасьце 72 (3)
2014—2015 Тарпэда-БелАЗ 53 (4)
2016—2020 Шахцёр Салігорск 113 (9)
2021—4 Тарпэда-БелАЗ 82 (1)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ-2[d] 2 (0)
Зборныя
2017—2020 Беларусь 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Ігар Бурко (нарадзіўся 8 верасьня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера

Клюбная

Навучаўся футболу ў горадзе Бярэзань, пасьля чаго паступіў у БДУФК. Падчас навучаньня выступаў у чэмпіянаце Менскай вобласьці за клюбы зь Бярэзані і Клецку. У пачатку 2010 году поруч зь іншымі студэнтамі БДУ быў запрошаны ў клюб Другой лігі «Вігвам» з Смалявічаў.

«Дынама» Берасьце

Добрыя выступы за смалявіцкі клюб выклікала зьяўленьне інтарэсу з боку берасьцейскага «Дынама». Па праглядзе ўлетку 2010 году падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сэзон стаў адным з асноўных абаронцаў. У сэзонах 2012 і 2013 гадах быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды. За гэтыя два гады зарабіў 7 пунктаў паводле сыстэмы «гол + пас». Значную частку матчаў прапусьціў праз службу ў рэзэрве войска.

«Тарпэда-БелАЗ»

У сьнежні 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёўшы на гэтай пазыцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сэзону вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынесьлі нічыі зь менскім «Дынама» (27 верасьня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэньні сэзону 2014 году стала вядома аб цікавасьці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[5], але ў студзені 2015 году Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў траўні не гуляў праз траўмы.

«Шахцёр»

У канцы 2015 году цікавасьць да Бурко пачаў выказваць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 году ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў гульцом салігорскага клюбу[7]. У сэзоне 2016 году згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазыцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[8]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, працягваючы выступаць у якасьці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сэзон[9].

У лістападзе 2018 году склаў новы кантрак�� з «Шахцёрам»[10]. У верасьні 2019 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да сканчэньня 2020 году[11]. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў салігорскую каманду[12].

Вяртаньне ў Жодзін

У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[13], дзе стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[14], а ў лістападзе 2023 году пагадненьне было падоўжанае да канца 2024 году[15].

Міжнародная

У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[16], але тады гэтак і не згуляў у ейным складзе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 году зноў быў выкліканы ў ейны склад на таварыскі матч супраць зборнай Узбэкістану (1:0), дзе выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.

Дасягненьні

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 21 2
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 30 5
2017 Найвышэйшая ліга 23 1
2018 Найвышэйшая ліга 24 1

Крыніцы

  1. ^ а б в Igor Burko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ihar Burko // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/igor_burko/
  4. ^ Игорь Бурко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  5. ^ БАТЭ интересуется Игорем Бурко (рас.)
  6. ^ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  7. ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
  8. ^ Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером" (рас.)
  9. ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
  10. ^ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером" (рас.)
  11. ^ Бурко продлил контракт с "Шахтером" до конца 2020 году (рас.)
  12. ^ Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер" (рас.)
  13. ^ Бурко сменил "Шахтер" на "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  14. ^ Бурко продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. ^ Игорь Бурко продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
  16. ^ Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией (рас.)

Вонкавыя спасылкі