Мікалай Самоцік
Мікалай Самоцік | |
Дата нараджэньня | 6 траўня 1921 (103 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 верасьня 1983 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Сябра ў | Беларускае грамадзка-культурнае таварыства |
Узнагароды |
Мікалай Самоцік (6 траўня 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет, Польшча — 17 верасьня 1983, Беласток, Польшча) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.
З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асьветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай работніцкае грамады, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.
Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадзска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводзкай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэньня Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.
Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластока[1].
Пасьля сьмерці Мікалая Самоціка Віктар Швед прысьвяціў яму верш:
Паверыць цяжка, што Цябе ніколі
Больш не сустрэну, дарагі мой Коля
Ты рана свой жыцьця закончыў век.
І пагаворка нават ёсьць такая,
Што людзі добрыя раней ўміраюць,
А Ты ж быў вельмі добры чалавек.
З Табою, дружа мой, гадоў так многа
Супольнаю хадзілі мы дарогай,
Супольнымі ідэямі жылі.
На кожным кроку суму адгалоскі,
Сумуюць нашы гарады і вёскі,
Сумуюць намі сходжаны палі.
І да жыцьця Цябе ніхто ня верне,
Аднак Табой пасеянае зерне
На роднай ніве дасьць багаты плён.
У нашых сэрцах жыць Ты будзеш вечна,
«Мы ўсе ўзьяднаныя дружбай сардэчнай, —
Ты будзеш жыць у зьмесьце новых дзён».— Беларускі каляндар 1985 год[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Месца пахаваньня на могілках у Беластоку
- ^ Віктар Швед Беларускі каляндар / А. Баршчэўскі, Г. Валкавыцкі. — 29-е. — Беласток: ГП БГКТ, 1985. — С. 59. — 214 с. — 7000 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі каляндар 1985 / Віктар Рудчык. — Беласток: Беларускае грамадзка-культурнае таварыства, 1985. — с. 55—59.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
- Памерлі 17 верасьня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя ў Беластоку
- Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Беларусы ў Польшчы
- Таварышы Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы
- Польскія грамадзкія дзеячы і дзяячкі