Перайсьці да зьместу

Дубічы Царкоўныя (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Дубічы Царкоўныя (гміна), захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 15:40, 8 сьнежня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Гміна Дубічы Царкоўныя
Gmina Dubicze Cerkiewne
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Статус Вясковая гміна
Сядзіба Дубічы Царкоўныя
Дата ўтварэньня 1952
Войт Лявон Малашэўскі
Афіцыйныя мовы польская, беларуская мова (дапаможная)
Мовы ва ўжытку польская, падляскія дыялекты, беларуская
Насельніцтва (2011) 1792[1]
Шчыльнасьць 11,85 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (81,33%), палякі (16,63%), украінцы (1,55%)
Плошча 151,19 км²
TERYT 2005052
Мапа Гміны Дубіч Царкоўных
Гміна Дубічы Царкоўныя, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Тэлефонны код 85
Паштовыя індэксы 17-204, 17-250
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гміна Дубічы Царкоўныя (па-польску: Gmina Dubicze Cerkiewne) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Гміна мяжуе з гмінамі Гайнаўка, Чыжы, Кляшчэлі Гайнаскага павету; гмінай Орля Бельскага павету ды Вярховіцкім і Камянюцкім сельсаветамі Камянецкага раёну. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дубічы Царкоўныя.

Нацыянальны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 году, палякамі задэкляравала сябе 16,63% жыхароў гміны, 1,55% назвала сябе ўкраінцамі, 81,33% — беларусамі (другая пасьля гміны Чыжы гміна з найбольшай дзеляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы ).

Абшар сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя ўжо зь сярэднявечча знаходзіўся пад уплывам усходняславянскага асадніцтва з лякальным цэнтрам у Бельску. З 1513 году, пасьля стварэньня Падляскага ваяводзтва, гэтыя землі ўваходзілі ў склад бельскай землі, толькі самая ўсходняя частка (вёскі Старына, Горны Груд адносіліся да Берасьцесякага павету створанага ў 1566 годзе Берасьцейскага ваводзтва. У выніку Люблінскай уніі праз землі сёньняшняй гміны праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага ды ВКЛ. Адміністрацыйнымі цэнтрамі для вёскаў былі Бельск (паўночная і заходняя частка сёньняшняй гміны), Кляшчэлі (паўднёвая і ўсходняя частка) па каронным боку мяжы ды Камянец і Берасьце па літоўскім боку (усходняя частка сёньняшняй гміны). Паміж 16 і 18 стагодзьдзямі заснаваліся усе вёскі сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя (ніколі не было тут створанае ніводнае мястэчка), амаль усе вёскі зьяўляліся каралеўскай уласнасьцю і не было тут значных шляхоцкіх пасяленьняў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка сёньняшняй гміны апынулася ў Новай Ўсходняй Прусіі (вёскі Стары Корнін, Ягаднікі, Карыціска), а большая частка з Дубічамі Царкоўнымі ўвайшла ў Слонімскую губэрню (з 1801 г. Гарадзенская губэрня). Заходняя частка пасьля Тыльзыцкага міру 1807 г. апынулася ў складзе Беластоцкай вобласьці, каб у 1842 г. быць прылучанай да Гарадзенскай губэрні. Пасьля Паршай сусьветнай вайны абшар апынуўся ў мяжах гміны Орля і гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва і толькі невялікая ўсходняя частка падлягала гміне Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. З 1939 году ў складзе Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР, а ў 1914-1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 году існуе як гміна Дубічы Царкоўныя[2].

  1. ^ Ludność. Stan i struktura demograficzno-społeczna - NSP 2011 (пол.) Portal Informacyjny. Główny Urząd Statystyczny. Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Гісторыя (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя. Гміна Дубічы Царкоўныя. Праверана 4 траўня 2015 г.