Перайсьці да зьместу

Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі), захаваная ўдзельнікам Jarash (гутаркі | унёсак) у 09:57, 20 студзеня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
валадар Нідэрляндаў[d], Rey de las Españas[d][1], кароль Арагону[d], кароль Кастыліі[d], кароль Навары[d], кароль Неапаля[d], кароль Сіцыліі[d], Archduke of Austria[d], Кароль рымлянаў, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі[1], герцаг Брабанту[d], герцаг Бургундыі[d][1], валадар Біскаю[d], валадар Маліны[d], граф Барсэлёны[d], кароль Леону[d], кароль Галісіі[d], кароль Гранады[d], кароль Ерусаліму[d], кароль Сардыніі[d] і кароль Усходняй і Заходняй Індый, астравоў і іншых акіянскіх зямель[d]
 Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі
1520 — 1556
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 лютага 1500[2][3][4],
Памёр 21 верасьня 1558[2][3][4] (58 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Філіп II[5], Марыя Іспанская[d][5], Infante Fernando of Austria[d][6], Хуана Аўстрыйская[d][6], Ізабэла Кастыльская[d], Маргарыта Пармская[d], Тадэя Аўстрыйская[d] і Хуан Аўстрыйскі[d]
Дынастыя Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Габсбургі
Сужэнец Ізабэла Партугальская[5]
Бацька Філіп I Прыгожы[d][5]
Маці Хуана I Вар’ятка[5]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Карл V (24 лютага 1500 — 21 верасьня 1558) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі, вядомы ў сваіх гішпанскіх уладаньнях, як Карл I. Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, Ізабэле, каралеве Кастыліі і Фэрдынанду, каралю Арагона, а таксама імпэратару Максыміліяну І.

Карл быў гаспадаром вялікай часткі эўрапейскага кантынэнту ад 1519 году да часу свайго адрачэньня ад трону ў 1556 годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшары яго зямель уваходзілі Нямеччына, Аўстрыя, Нідэрлянды, Паўднёвая Італія, землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы ды Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.

Імпэратар Карл V у бітве пры Мюльбэрге, 1548 год, Тыцыян

Карл V вызначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяньнем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 году з публікацыі «95 Тэзаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй ды абаронай сваёй цёткі Катарыны Арагонскай у яе мэтрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Ангельшчыны.

Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў флямандзкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыцьцё бургудзкіх Нідэрляндаў у шмат чым паўплывала на яго жыцьцё. Нарадзіўшыся спадкаемцам Бургундзкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў ды гішпанскім Трастамара, Карл добра размаўляў па-галяндзку, нямецку, гішпанску, француску ды італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-гішпанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-француску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».

Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі француская ды галяндзкая, на якіх ён размаўляў з маленства. Гішпанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоваў, якія былі пастаўленыя перад ім гішпанскімі Картэсамі, для атрыманьня гішпанскае кароны. Нягледзячы на тое, што Гішпанія зь яе магутным флётам і войскам, яе багацьцямі заакіянскіх калёніяў, была галоўнай часткай яго ўладаньняў, ён так і ня стаў абсалютным гішпанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.

10 сакавіка 1526 году Карл ажаніўся са сваёй кузынай Ізабэлай Партугальскай. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабэла падзялялі шчырую прыязнасьць адно да аднаго. Заўчасная сьмерць Ізабэлы 1 траўня 1539 году пакінула Карла эмацыйна зруйнаваным. Па яе сьмерці імпэратар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.

У 1556 годзе Карл адрокся ад трону і сышоў у кляштар Сьвятога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імпэратар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым ня менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе справаў імпэрыі. Па сваім адрачэньні Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Гішпанскаму сваю гішпанскую імпэрыю, якая ўключала ў сябе саму Гішпанію, Нідэрлянды, Нэапалітанскія землі і гішпанскія ўладаньні ў Амэрыцы. Брат імпэратара, Фэрдынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імпэратара.

Карл адыйшоў з гэтага сьвету 21 верасьня 1558 году ў выніку захворваньня на малярыю. Праз дваццаць шэсьць гадоў па сьмерці яго парэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.

Папярэднік
Ізабэла I
Кароль Кастыліі ды Ляона
1516—1556
Наступнік
Філіп II
Папярэднік
Фэрдынанд II
Кароль Арагону
1516—1556
Наступнік
Філіп II
Папярэднік
Максыміліян І
Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі
1520—1556
Наступнік
Фэрдынанд I