Кларк Эштан Сьміт
Кларк Эштан Сьміт | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 студзеня 1893[1][2][3] |
Памёр | 14 жніўня 1961[1][2][3] (68 гадоў)
|
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, скульптар, маляр, навэліст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, перакладнік |
Гады творчасьці | з 1910 |
Жанр | фэнтэзі, цёмнае фэнтэзі, літаратура жахаў і навуковая фантастыка |
Мова | ангельская мова[4] |
http://www.eldritchdark.com |
Кларк Эштан Сьміт (па-ангельску: Clark Ashton Smith; 13 студзеня 1893 — 14 жніўня 1961) — амэрыканскі паэт і празаік, мастак, скульптар.
Пісаў апавяданьні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі і жахаў. Па сьведчаньні многіх крытыкаў, Кларк Эштан Сьміт быў найбольш таленавітым з заснавальнікаў фэнтэзі[5], але напісаў толькі некалькі дзясяткаў апавяданьняў, пасьля чаго пакінуў літаратуру.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кларк Эштан Сьміт нарадзіўся ў даліне Лонг-Вэлі. Большую частку жыцьця пражыў у дамку, пабудаваным яго бацькамі ў мястэчку Обэрн, Каліфорнія. Ён пакутаваў на псыхалягічныя разлады, і пасьля заканчэньня пачатковых клясаў працягваў навучаньне дома. Пры гэтым ён быў заўзятым чытачом і актыўна займаўся самаадукацыяй.
У адзінаццаць год пачаў пісаць. Першымі творамі сталі чароўныя казкі і прыгодніцкія гісторыі. У трынаццаць ён пачаў пісаць вершы. Менавіта паэзія К. Э. Сьміта, а не фантастычныя апавяданьні, першай была прызнаная чытачамі.
У 1912 годзе выйшаў у сьвет першы збор паэзіі Кларка Эштана Сьміта «Той, хто крочыць па зорах, і іншыя вершы» (The Star-Treader and Other Poems). А ў 1918 «Каліфарнійскі кніжны клуб» выдае новы зборнік — «Оды і санэты» (Odes and Sonnets). У 1922 Кларк Эштан Сьміт выдае зборнік паэзіі «Эбен і крышталь» (Ebony and Crystal), які ўключаў самую вядомую яго паэму «Пажыральнік гашышу».
У другой палове 1920-х Сьміт адыходзіць ад паэзіі і вяртаецца да малой прозы. У 1923 ён паспрабаваў сябе ў жанры іранічных рамантычных замалёвак. Першае фантастычнае апавяданьне «Жахі Ёнда» (The Abominations of Yondo) было напісанае ў 1925. Да 1937 Сьміт напісаў сотні апавяданьняў і кароткіх аповесьцяў. Асноўнай пляцоўкай для публікацыяў быў часопіс «Weird Tales». За наступныя 25 гадоў было створана ня больш за 20 апавяданьняў. У апошні пэрыяд творчасьці Кларк Эштан Сьміт вярнуўся да паэзіі, а таксама заняўся выяўленчым мастацтвам.
У 1940 быў надрукаваны першы зборнік прозы Сьміта «Па-за прасторай і часам» (Out of Space and Time). Затым выйшлі ў сьвет яшчэ два празаічныя зборнікі: «Згубленыя сусьветы» (Lost Worlds) і «Genius Loci і іншыя апавяданьні» (Genius Loci and Other Tales), а ўсьлед за імі і два паэтычныя зборнікі: «Цёмны замак» (The Dark Chateau) і «Чары і загаворы» (Spells and Philtres).
У 1954 ажаніўся з Кэралайн Эмілі Джонс Дорман. У 1961 годзе Кларк Эштан Сьміт памёр у сьне ад сухотаў.
Прах яго быў пахаваны там, дзе стаяў дом яго дзяцінства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Clark Ashton Smith // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Clark Ashton SMITH // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б Clark Ashton Smith // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (��р.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://booksfantasy.ucoz.ru/news/istorija_zhanra_fehntezi/2012-11-26-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кларк Эштан Сьміт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў