Перайсьці да зьместу

Сьцяпонас Кайрыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпанас Кайрыс
лет. Steponas Kairys
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 сьнежня 1878 (1 студзеня 1879)
Памёр: 16 сьнежня 1964(1964-12-16) (85 гадоў)
Партыя: Сацыял-дэмакратычная партыя, Летува
Сужэнец: Алёйза Пашкевіч
Адукацыя:
Узнагароды:
Праведнік народаў сьвету

Сьцяпанас Кайрыс (па-летувіску: Steponas Kairys), сапраўднае прозьвішча Тумасоніс (лет. Tumasonis; 3 студзеня 1879, Ужунавесцы, Вількамірскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 сьнежня 1964, Бруклін, ЗША) — летувіскі інжынэр, публіцыст, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ скліканьня Расейскай імпэрыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасьці Летувы 1918 году, віцэ-спікер Сойму Летувіскай Рэспублікі. Муж беларускай паэткі Алёйзы Пашкевіч. Пісаў пад псэўданімамі: Viktor, Marjan, Dagilis, Dėdė, Kugis-Mugis, Raulas Kemeklis[1].

Скончыў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, пазьней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курску. Пасьля вяртаньня ў Летуву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і мястовай каналізацыяй ў Вільні. З 1923 году вучыўся ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынэрыі[2].

З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у С��цыял-дэмакратычную партыю Летувы, быў абраны ў склад ейнага цэнтральнага камітэту. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваньнях віленскага сойму як сябра ягонага прэзыдыюму[3].

16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі сябрамі рады падпісаў акт аб незалежнасьці Летувы[4].

У 1920 годзе абраны ў Сойм Летувы, пазьней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасьля ваеннага перавароту 17 сьнежня 1926 году знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Сьмятоны[5].

У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэту вызваленьня Летувы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Нямеччыну, затым у ЗША[6].

Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне[7].

• Japonija seniau ir dabar, 1906.

• Japonų konstitucija, 1906.

• Kaip japonai gyvena dabar, 1906.

• Miesto kanalizacija, 1939.

• Lietuva budo, Čikaga, 1957.

• Tau, Lietuva, Čikaga, 1964.

  1. ^ Gediminas Ilgūnas. Steponas Kairys. — V.: Vaga, 2002.
  2. ^ Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
  3. ^ Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
  4. ^ Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
  5. ^ Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
  6. ^ Ilgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Steigiamojo Seimo (1920—1922 metų) narių biografinis žodynas, sud. A. Ragauskas, M. Tamošaitis, Vilnius, 2006, p. 179—182.
  7. ^ lgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Lietuvos Respublikos Seimų I (1922—1923), II (1923—1926), III (1926—1927), IV (1936—1940) narių biografinis žodynas, sud. Aivas Ragauskas, Mindaugas Tamošaitis, Vilnius, 2007, p. 304—307.