Леанід Ковель
Леанід Ковель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 ліпеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 | РВАР[d] | 42 (23) |
2004—2006 | Дынама Менск | 69 (21) |
2007 | → Карпаты | 29 (12) |
2008—2010 | Сатурн Раменскае[d] | 37 (0) |
2011 | Дынама Менск | 27 (2) |
2012 | Менск | 22 (8) |
2013 | Іртыш Паўладар | 6 (1) |
2013 | Менск | 9 (2) |
2014 | Карпаты | 0 (0) |
2014—2016 | Менск | 66 (10) |
2017 | РФШ | 26 (3) |
2018 | Нёман Горадня | 16 (1) |
2019 | Менск | 23 (0) |
2020 | Белшына | 30 (9) |
2021 | Смаргонь | 14 (2) |
2023 | Смаргонь-2[d] | 1 (0) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
2004—2009 | Беларусь (да 21) | 34 (6) |
2004—2011 | Беларусь | 17 (3) |
Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986 году, Смаргонь, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах згуляў 17 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 мячы. Сёньня працуе трэнэрам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні. Пасьля трапіў у менскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў. У 2007 годзе перайшоў ва ўкраінскі клюб «Карпаты». А праз год стаў гульцом расейскага «Сатурна». З гэтым быў зьвязаны скандал, бо ўкраінскі клюб абвесьціў гэты пераход незаконным. У «Сатурне» звычайна гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Пасьля спыненьня існаваньня клюбу ў студзені 2011 году ў якасьці вольнага агента вярнуўся ў менскае «Дынама», але з заканчэньнем сэзону 2011 году пакінуў клюб, гэтак і ня здолеўшы належным чынам праявіць сябе. У сэзоне 2012 году выступаў за «Менск», дзе быў асноўным нападнікам. За сэзон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2013 году далучыўся да казаскага «Іртышу». Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе, але ў красавіку выбыў праз траўму. У ліпені 2013 году вярнуўся ў «Менск»[3], а ў верасьні таго ж году вярнуўся на поле пасьля траўмы і замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам», але ў лютым 2014 году зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[4]. На гэты раз меў брак матчаў у асноўным складзе «Карпатаў», і ў траўні 2014 году кантракт зь львоўскім клюбам быў скасаваны[5]. У чэрвені 2014 году трэнаваўся зь «Менскам»[6]. 1 ліпеня 2014 году чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[7]. У «Менску» пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага скрайняга нападніка. У чэрвені—ліпені 2015 году не гуляў праз траўму. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[8]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным гульцом менчукоў, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацьвертае месца.
У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага клюбу РФШ[9]. Пачынаў сэзон 2017 году асноўным нападнікам, пазьней пачаў выходзіць на замену. У лістападзе 2017 году стала вядома, што РФШ ня будзе падаўжаць кантракт з Ковелем[10]. Неўзабаве пасьля зыходу Ковеля з РФШ цікавасьць да нападніка выявіўся ў гарадзенскага «Нёмана». У студзені 2018 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім клюбам і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе гарадзенцаў, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену, а з жніўня ўвогуле перастаў зьяўляцца на полі, у тым ліку праз пашкоджаньні. У сьнежні 2018 году стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[12].
З студзені 2019 году трэнаваўся зь «Менскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[13]. Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе, але пазьней перадусім выходзіў на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў менскі клюб[14]. У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[15]. Стаў асноўным нападнікам бабруйчанаў, адгуляўшы ўва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 2020 году. Маючы 9 галоў на сваім рахунку стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[16].
У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[17], а ўжо 23 красавіка 2021 году, у матчы супраць «Спадарожніка», Леанід забіў свой першы гол за новы клюб. Апошні матч правёў 15 жніўня супраць салігорскага «Шахцёра» (2:2). У верасьні 2021 году ўвайшоў у штаб новага трэнэра «Смаргоні» Ігара Трухава[18], а ў лістападзе завяршыў кар’еру футбаліста[19]. У пачатку 2023 году ў якасьці аматара далучыўся да каманды «Смаргонь-2» у Другой лізе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 жніўня 2004 году, выйшаўшы на зьмену ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Турэччыны.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2022 года атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі C[20], у сьнежні 2023 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[21]. Зь верасня 2021 году працаваў памочнікам Ігара Трухава ў «Смаргоні». У лютым 2024 года ўвайшоў у штаб новага трэнэра Ігара Сьлесарчука[22].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | 7 | |
Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 16 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Leonid Kovel // FBref (мн.)
- ^ а б в LEONID KOVEL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Леонид Ковель вернулся в "Минск" (рас.)
- ^ Леонид Ковель подписал контракт с "Карпатами" (рас.)
- ^ Карпаты прекратили сотрудничество с Ковелем (рас.)
- ^ Футбол. Леонид Ковель тренируется в стане "Минска" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Ковель вернулся в "Минск" (рас.)
- ^ Леонид Ковель продлил контракт с "Минском" (рас.)
- ^ Леонид Ковель подписал контракт с латвийским РФШ (рас.)
- ^ "РФС" не стал продлевать контракт с Ковелем (рас.)
- ^ Леонид Ковель подписал контракт с "Неманом" (рас.)
- ^ "Неман" не будет продлевать соглашение с Ковелем (рас.)
- ^ Ковель стал игроком "Минска" (рас.)
- ^ Алексиевич и Ковель покинули "Минск" (рас.)
- ^ Ковель подписал контракт с "Белшиной" (рас.) Архіўная копія ад 8 лютага 2024 г.
- ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (рас.)
- ^ Леонид Ковель вернулся в Сморгонь (рас.)
- ^ В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов (рас.)
- ^ Леонид Ковель завершил карьеру игрока (рас.)
- ^ Леонид Ковель получил диплом тренера (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
- ^ Леонид Ковель вернулся в тренерский штаб "Сморгони" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргоні
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Карпаты» Львоў
- Футбалісты клюбу «Сатурн» Раменскае
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Іртыш» Паўладар
- Футбалісты клюбу «Рыская футбольная школа»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты