Чаромха (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў Падляскім ваяводзтве Польшчы
(Перанакіравана з «Чаромха»)

Чаро́мха (па-польску: Czeremcha, па-падляску: Čerémucha, Čerémcha) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — палешукі-падляшы, якія ў большасьці самавызначаюць сябе беларусамі, у меншасьці — украінцамі.

Чаромха
польск. Czeremcha
Чаромха
Першыя згадкі: 1906
Былая назва: Czeremcha-Osada
Мясцовая назва: Čerémucha, Čerémcha
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 2640 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-240
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′7″ пн. ш. 23°20′53″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 23.34806° у. д. / 52.51861; 23.34806Каардынаты: 52°31′7″ пн. ш. 23°20′53″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 23.34806° у. д. / 52.51861; 23.34806
Чаромха на мапе Польшчы
Чаромха
Чаромха
Чаромха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.czeremcha.com.pl

Вёска разьмяшчаецца за 4 км ад памежнага пераходу з РБ Пясчатка — Палоўцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска заснаваная як чыгуначны пасёлак на скрыжаваньні шляхоў зь Беластоку ў Берасьце (пабудаваны ў 1873 г.) і зь Седльцаў у Ваўкавыск (пабудаваны ў 1906 г.). Свой назоў Чаромха ўзяла ад суседняй вёскі Чаромха (сёньня Чаромха-Сяло).

Рэлігійнае жыцьцё

рэдагаваць

Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Каралевы Польшчы заснаваная была ў 1957 г., а касьцёл быў адкрыты ўжо ў 1958 г. Праваслаўныя жыхары Чаромхі сьпярша прыналежалі да прыходу ў Кузаве, самастойны прыход Маці Божай Элеўса (Уміленьне) быў адкрыты ў 1986 г. (парафіяльная царква была пабудаваная ў 1987—1997 гг.).

Культурнае жыцьцё

рэдагаваць

З 1993 г. ў Чаромсе дзейнічае гурт Чарамшына (па-польску: Czeremszyna), які выконвае песьні беларуска-ўкраінскага памежжа ў стылі фолк. Яго чальцы арганізоўваюць у Чаромсе з 1996 г. «Фэстываль мноства культураў і нацыяў — Зь сялянскага панадворку» (па-польску: Festiwal Wielu Kultur i Narodów - Z wiejskiego podwórka). У Чаромсе дзейнічае таксама дзіцячы фальклёрны калектыў Гілочка, які выконвае ўкраінскую народную музыку. Саюз украінцаў Падляшша ладзіць тут фэстываль Украінскія джэрэлы (Традыцыі і трансфармацыі), а Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — штогадовы Беларускі Фэст.

Ураджэнцы

рэдагаваць