Церахоўка (гарадзкі пасёлак, Добрускі раён)

мястэчка ў Беларусі

Церахо́ўка[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вуці. Цэнтар сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3044 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Добрушу. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Бахмач (Украіна). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Добрушам, Гомелем, Дабранкай.

Церахоўка
трансьліт. Cierachoŭka
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Добрускі
Сельсавет: Церахоўскі
Вышыня: 121 м н. у. м.
Насельніцтва: 3044 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2333
Паштовы індэкс: 247070
СААТА: 3212857906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′3″ пн. ш. 31°26′57″ у. д. / 52.2175° пн. ш. 31.44917° у. д. / 52.2175; 31.44917Каардынаты: 52°13′3″ пн. ш. 31°26′57″ у. д. / 52.2175° пн. ш. 31.44917° у. д. / 52.2175; 31.44917
Церахоўка на мапе Беларусі ±
Церахоўка
Церахоўка
Церахоўка
Церахоўка
Церахоўка
Церахоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тапонім «Церахоўка» ўтварыўся ад імя Церах[3].

Існуюць два паданьні пра паходжаньне назвы паселішча. Паводле першага зь іх, жылі тры браты Церах, Мікалай і Васіль. Церахоўка ўзьнікла на месцы, дзе жыў Церах. Паводле другога паданьня, жыў быў Церах, які языком мянташыць любіў болей, чым працаваць. І жонка яго была гэткая ж. Але дачка ўрадзілася не ў бацькоў, і ёй было крыўдна за іх. Аднойчы вырашыла яна зь сябрам перавыхаваць бацькоў. Яны інсцэнавалі прыход нячысьціка за дачкой, але бацькі адкупіліся абяцаньнем пачаць працаваць. З таго часу зажылі заможна, а людзі прыгаварвалі «Жывуць як Церах зь Церахоўкаю»[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Церахоўка ўпершыню ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Церахоўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1776 годзе расейскія ўлады разам з Гомельскім маёнткам падаравалі вёску генэрал-фэльдмаршалу П. Румянцаву. У гэты час у Церахоўцы было 97 двароў. Яна ўваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павету. У 1834 году вёска перайшла ў валоданьне князя І. Ф. Паскевіча. У 1852 год Церахоўка ўвайшла ў Краснабудзкую воласьць Гомельскага павету.

У 1871 годзе чыгунка злучыла Церахоўку з Гомелем. На 1886 год у вёсцы было 245 двароў, дзейнічала царква, працавалі пачатковая школа і 4 вет��акі. У 1896 годзе ў вёсцы збудавалі шпіталь, у якім тады працавалі дзьве мэдычныя сястры і лекар. У той жа час адкрылася пачатковая школа.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Церахоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1926 годзе Церахоўка вярнулася ў склад БССР, у Краснабудзкім раёне. У жніўні 1927 году вёска стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Церахоўка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 23 жніўня 1941 да 27 верасьня 1943 году Церахоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 сьнежня 1962 году мястэчка ўвайшло ў склад Добрускага раёну.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1788 год — 598 чал.; 1798 год — 877 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1834 год — 1328 чал.; 1886 год — 1571 чал.; 1897 год — 1105 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 1588 чал.; 1939 год — 3,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 3,2 тыс. чал.[5]; 2006 год — 2,1 тыс. чал.; 2008 год — 2,0 тыс. чал.; 2009 год — 1821 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 3128 чал.[7]; 2017 год — 3057 чал.[8]; 2018 год — 3044 чал.[1]

Дзейнічаюць царква Сьвятога Арханёла Міхаіла (з 1995 году) і рэлігійная супольнасьць эвангелістаў.

Адукацыя

рэдагаваць

У Церахоўцы працуюць сярэдняя школа і цэнтар пазашкольнай работы.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

  • Завод перапрацоўкі льну
  • Хлебазавод
  • Пункт мытнага афармленьня

Транспарт

рэдагаваць

З Гомелю ў Церахоўку рэгулярна ходзяць аўтобусы і прыгарадныя цягнікі.

Сьпіс вуліцаў: Беларуская, Вакзальная, Жданава, Чыгуначная, Заводзкая, Залінейная, Камсамольская, Леніна, Лермантава, Мічурына, Кастрычніцкая, Першамайская, Перамогі, Пушкіна, Савецкая, Стэпавая.

Таксама існуюць Мічурына і Савецкі завулкі, Лугавы праезд.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

За 27 км ад Церахоўкі знаходзіцца Курган Сяброўства (Манумэнт Сяброўства) — пункт сходу дзяржаўных граніцаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 136.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-в�� БГУ, 1974. — 448 с. С. 373.
  4. ^ Гомельшчына ў легендах і паданьнях / Складаньне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. — Менск: Беларусь, 2001.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 106.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць