Сэйс Нотэбоом
Сэйс Нотэбоом (па-нідэрляндзку: Cees Nooteboom, нарадзіўся 31 ліпеня 1933) — нідэрляндзкі паэт, раманіст, эсэіст.
Біяграфія
рэдагавацьНотэбоом нарадзіўся ў Гаазе, дзе яго бацька быў забіты ў бамбёжцы ў 1945 годзе. У 1948 яго маці паўторна ўступіла ў шлюб. Нотэбоом быў выхаваны некалькімі рэлігійнымі школамі, уключаючы школу францысканцаў (Franciscan) у Вэнрайі й школу, якой кіруюць аўгусьцінцы (Augustinians) у Эйндговэне. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе ва Утрэхце.
Працаваў у банку. Прызнаны непрыдатным да ваеннай службы, у 1953 адправіўся пешшу па Эўропе, гэта вандраваньне дало матэрыял для яго першага рамана «Філіп і іншыя». У дадатак да ўсяго, працаваў у палітычным штотыднёвіку Elsevier (1957–1960) і ў газэце de Volkskrant (1961-1968).
У 1957 годзе Нотэбоом наняўся як марак на судна да Сурынама, каб спытаць руку яго першай жонкі, Фані Лічтвэлд. Яны разьвяліся ў 1964. Некаторыя падзеі яго біяграфіі выкладзены ў кнізе De verliefde gevangene (1958). Ён быў таксама ў адносінах са сьпявачкай Лізабэт Ліст. У наш час ён бярэ шлюб з Сымонай Сасэн і жыве паміж Амстэрдамам і выспай Менорка, што ў Гішпаніі.
Віртуозны майстра слова й нястомны шукальнік прыгод, Сэйс Нотэбоом кажа пра сябе:
Мая маці яшчэ жывая, і гэта дазваляе мне пачувацца маладым. Можа калісьці й надыдзе дзень, у якім я адмоўлюся ад чарговай прыгоды, але ж тое здарыцца яшчэ ня хутка. | ||
Творы
рэдагавацьРаманы й складанкі аповедаў
рэдагаваць- 1955 «Філіп і іншыя» (Philip en de anderen)
- 1958 «Вязьня любві» (De verliefde gevangene)
- 1963 «Рыцар памёр» (De ridder is gestorven)
- 1980 «Рытуалы» (Rituelen)
- 1981 «Песьня бачнасьці й рэальнасьці» (Een lied van schijn en wezen)
- 1982 «Макусэй!» (Mokusei! Eine Liebesgeschichte) - аповеды
- 1984 «У Галяндыі» (In Nederland)
- 1986 «Гішпанская мова ў Гішпаніі» (Het Spaans van Spanje)
- 1988 «Ліст» (De brief)
- 1991 «Наступная гісторыя» (Het volgende verhaal)
- 1999 «Дзень памінаньня» (Allerzielen)
- 2004 «Страчаны рай» (Paradies verloren)
- 2007 «Чырвоны дождж» (Rode Regen)
- 2009 «Начная ліса» (Nachts komen de vossen)
Нататкі вандроўніка
рэдагаваць- 1963 Een middag in Bruay. Reisverslagen
- 1965 Een nacht in Tunesië
- 1968 Een ochtend in Bahia
- 1971 Bitter Bolivia. Maanland Mali
- 1978 Een avond in Isfahan
- 1981 Voorbije passages
- 1983 Waar je gevallen bent, blijf je
- 1985 De zucht naar het Westen
- 1986 De Boeddha achter de schutting. Aan de oever van de Chaophraya
- 1989 De wereld een reiziger
- 1990 Berlijnse notities
- 1991 Vreemd water
- 1992 De omweg naar Santiago (Roads to Santiago. Harcourt Brace, 1997)
- 1992 Zurbarán
- 1993 De konig van Surinam
- 1995 Van de lente de dauw. Oosterse reizen
- 1997 De filosoof zonder ogen : Europese reizen
- 1997 Terugkeer naar Berlijn
- 2002 Nootebooms Hotel (Nomad's Hotel. Houghton Mifflin Harcourt, 2009; the German edition with the same title appeared first in 2000)
- 2005 Het geluid van Zijn naam. Reizen door de Islamitische wereld
- 2009 Berlijn 1989/2009
- 2010 Scheepsjournaal
Складанкі вершаў
рэдагаваць- 1956 «Мёртвых знайшлі дома» (De doden zoeken een huis)
- 1959 «Халодныя вершы» (Koude gedichten)
- 1960 «Чорны верш» (Het zwarte gedicht)
- 1964 «Закрытыя вершы» (Gesloten gedichten)
- 1970 «Напісанныя вершы» (Gemaakte gedichten)
- 1978 Open als een schelp – dicht als een steen
- 1982 «Лёд. Вершы» (Aas. Gedichten
- 1982 Het landschap verteld. Paesaggi narrati
- 1984 «Пажар у час ледніковага перыяду. Вершы 1955-1983» (Vuurtijd, ijstijd. Gedichten 1955–1983
- 1989 «Твар у вачах» (Het gezicht van het oog)
- 1991 «Вада, зямля, агонь, паветра» (Water, aarde, vuur, lucht)
- 1999 «Дык гэта можа быць» (Zo kon het zijn)
- 2000 Bitterzoet, honderd gedichten van vroeger en zeventien nieuwe
- 2005 De slapende goden / Sueños y otras mentiras with Lithographs by Jürgen Partenheimer
Эсэ й журналістыка
рэдагаваць- 1968 De Parijse beroerte
- 1980 Nooit gebouwd Nederland (Unbuilt Netherlands. Rizzoli, 1985)
- 1993 De ontvoering van Europa
- 1993 Zelfportret van een ander. Dromen van het eiland en de stad van vroeger
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія на сайце энцыкляпэдыі «Britannica» (анг.)
- Ганаровы сябра Вольнага ўнівэрсытэту Бэрліна (анг.)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ https://www.telegraaf.nl/entertainment/1299453/cees-nooteboom-getrouwd
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.