«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

Сымон-музыка
Жанр: паэма
Аўтар: Якуб Колас
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1911—1925
Асобнае выданьне: 1925

У творы аўтар разважае над шляхамі разьвіцьця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы сьветаразуменьня і сьветаадчуваньня беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ўяўляе сабой жывую сэрыю адбіткаў беларускае сялянскае псыхікі і адлюстраваньнем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцьці народа[4].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г.

Задума напісаць паэму ўзьнікла ў Я. Коласа ў часе знаходжаньня ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасьля выхаду паэта зь Менскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацьвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма зьявілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сьцяг» у 1921 годзе[4].

Згодна з паведамленьнямі друку, у 1923 Якуб Колас зьвярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сьведчыць таксама і аўтабіяграфія[5]. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 году, аднак у часе вяртаньня дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены[3]. Тым ня менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўленыя. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў траўні 1925[4].

У мастацтве

рэдагаваць

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)[6], Віктарам Александровічам (1986)[7], Міхаілам Барздыкам (2001)[8], Барысам Заборавым (1972)[9], Мікалаем Селяшчуком (1990)[10], Уладзімерам Шоўкам (2002)[11], Галінай Шапялевіч [12].

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзьвюх дзеях[13].

  1. ^ Колас Якуб // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7
  2. ^ Колас Якуб // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
  3. ^ а б Колас Я Сымон-музыка. Паэма. Факсімільнае выданне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.
  4. ^ а б в Колас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Мн., Маст. літ., 1974. С. 489—491. — 624 с.
  5. ^ Вялікі пясняр беларускага народа, выд. АН БССР, Мінск, 1959.
  6. ^ Агунович Эдуард Константинович
  7. ^ Александрович Виктор Францевич
  8. ^ Борздыко Михаил Федорович
  9. ^ Заборов Борис Абрамович
  10. ^ Селещук Николай Михайлович
  11. ^ Шолк Владимир Исаакович
  12. ^ Шепелевич Галина Вячеславовна
  13. ^ Сымон-музыка. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПраверана 1 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сымон-музыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў