Спрут (тэлесэрыял)
італьянска-францускі тэлесэрыял (1984—2001)
«Спрут» (па-італьянску: La Piovra, [la ˈpjɔːvra]) — італьянска-францускі тэлесэрыял пра барацьбу паліцыі з сыцылійскай мафіяй і карупцыяй у найвышэйшых эшэлёнах улады. Першая частка, якая складаецца з 6 сэрыяў, была сфільмаваная і прэзэнтаваная ў 1984 року. Пасьля посьпеху былі зьнятыя яшчэ 9 частак.
Спрут | |
La Piovra | |
Жанр | палітычны дэтэктыў драма |
---|---|
Стваральнік | Сэржыў Сыльва[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысэр | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Краіна | |
Колькасьць сэзонаў | 10 |
Колькасьць сэрыяў | 48 |
Мова | італьянская |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | RAI |
На экранах | 1984—2001 — |
Храналёгія | |
Наступны | Спрут 2 |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт | |
Старонка на IMDb |
«Спрут» быў адным з найбольш папулярных тэлесэрыялаў у СССР.
Сюжэт
рэдагавацьУ ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
Барбара Дэ Росьсі | маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя |
Патрысія Мілярдэ | судзьдзя Сыльвія Конці |
Рэма Джыронэ | Тана Карыдзі |
Рауль Бова | Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»)) | Джаньні Брэда («
Віторыё Мэцаджорна | Давідэ Лівэра |
Бруно Крэмэр | Антоніё Эсьпіноза |
Флярында Болкан | графіня Вольга Камастра |
Даніеля «М’ета» Мільета | Разарыя Альбанэзэ |
Люка Цынгарэцьці | П’етра Фавіньяна |
Клёд Рыч | Філіпа Разі |
Жан-Люк Бідо | Давідэ Фаэці |
Франсуа Мартурэ | сэнатар Эрнэста Конці |
Працягі сэрыялу
рэдагаваць1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рок выхаду | 1984 | 1985 | 1987 | 1989 | 1990 | 1992 | 1995 | 1997 | 1998 | 2001 |
Сэрыяў | 6 | 6 | 7 | 6 | 5 | 6 | 6 | 2 | 2 | 2 |
Агулам хвілінаў | 402 | 384 | 430 | 600 | 522 | 600 | 627 | 220 | 220 | 200 |
рэжысэр Дам’яна Дам’яні | Так | |||||||||
рэжысэр Флярэстана Ванчыні | Так | |||||||||
рэжысэр Люіджы Пэрэльлі | Так | Так | Так | Так | Так | Так | ||||
рэжысэ�� Джакама Бацьята | Так | Так | ||||||||
Мікеле Плячыда / Карада Катані | Так | Так | Так | Так | ||||||
Ніколь Жамэ / Эльза Катані | Так | Так | ||||||||
Карыдзьдзі Нардульлі / Паоля Катані | Так | Так | ||||||||
Франсуа Пэр’е / адвакат Таразіні | Так | Так | Так | |||||||
Рэната Моры[a] / Джузэпэ Альтэра | Так | Так | ||||||||
Флярында Болькан / Вольга Камастра | Так | Так | Так | |||||||
Рэма Джыронэ / Тана Карыдзьдзі[b] | Так | Так | Так | Так | Так | Так | ||||
Ана Торэнт / Марыя Карыдзьдзі[c] | Так | Так | ||||||||
Бруно Крэмэр / Антоніё Эсьпіноса | Так | Так | Так | |||||||
Патрысія Мільлярдэ / Сыльвія Конці | Так | Так | Так | Так | Так | |||||
Віторыё Мэцаджорна / Давідэ Ліката | Так | Так | ||||||||
Рауль Бова / Джаньні Брэда[d] і Карлё Аркуці[e] | Так | Так | Так |
Восьмая (Спрут 8: Скандал) і дзявятая (Спрут 9: Пакт) часткі не зьвязаныя з галоўнай сюжэтнай лініяй «Спруту». Дзеяньне адбываецца на Сыцылыі прыкладна за 20 гадоў да пачатку асноўных падзеяў сэрыялу. У галоўнай ролі — Рауль Бова (Карлё Аркуці).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- На ролю Катані разглядалі кандыдатуру Франка Нэра.
- На зьезьдзе партыйнай моладзі ў месьце Ольбія прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі накінуўся з крытыкай на аўтараў кніг і фільмаў пра мафію. «Калі я даведаюся, хто зьяўляецца аўтарам „Спрута“, дык, клянуся, я прыдушу яго», — заявіў ён[1]. Варта адзначыць, што сам Бэрлюсконі ў 2013 року быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвай забароны займаць дзяржаўныя пасады па абвінавачаньні ў прастытуцыі непаўнагадовых і злоўжываньні службовым становішчам.
- Чацьвертая частка раману «Спрут» мае два сканчэньні — трагічны, выкладзены ў фільме, і другі, у якім Катані застаецца жывы. Такое раздваеньне суправаджаецца камэнтарам аўтара.
- У фінальных тытрах заключнай сэрыі 1-га сэзону тэлесэрыялу ёсьць адна хіба: актор Джанпаоля Сакароля падпісаны як «Джанкарлё Сакароля».
- У першым сэзоне на мэмарыяльнай дошцы Леа Дэ Марыі ва ўправе паліцыі стаіць дата «14.04.56—28.10.83», а ў другім сэзоне, на надмагільлі Паолі Катані на могілках, пазначаны год сьмерці «1981».
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Мафія — ролевая псыхалягічная гульня, створаная ў 1986 року паводле матываў тэлесэрыялу.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У «Спруце 8» зыграў дона Альбанэзэ
- ^ У «Спруце 8» ролю маладога Тана Карыдзьдзі выканаў Прыма Рэджані
- ^ У «Спруце 8» ролю маладой Марыі Карыдзьдзі выканала Рамона Бадэску
- ^ У «Спруце 7»
- ^ У «Спруце 8» і «Спруце 9»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Берлускони хочет задушить автора «Спрута». rosbalt.ru, 29 ноября 2009