Севастопаль

горад, разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву

Севасто́паль (укр. і рас. Севастополь) — горад ва Ўкраіне, які разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву, але не ўваходзіць у склад АР Крым. Тэрыторыя ўласна гораду Севастопаль, а таксама навакольных селішчаў і гарадоў Балаклава ды Інкерман складаюць асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Севастопальскую мескую раду. Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны. Між чатырма раёнамі рады падзеленая тэрыторыя Севастопалю, але ў склад раёнаў уваходзяць таксама й прадмесьці — такім чынам, уласна места Севастопаль не ўтварае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Севастопальскае мескае рады.

Севастопаль
лац. Sievastopaĺ
укр. Севастополь
Севастопаль
Герб Севастопалю Сьцяг Севастопалю
Дата заснаваньня: 1783
Горад з: 1783
Краіна: Украіна
Мэр: Уладзімер Яцуба (апошні легітымны)
Плошча: 864 км²
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 344 853 чал.
шчыльнасьць: 399,14 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 0692
Паштовы індэкс: 99000–99699
КОАТУУ: 8500000000
Нумарны знак: 92, СН
Геаграфічныя каардынаты: 44°36′18″ пн. ш. 33°31′21″ у. д. / 44.605° пн. ш. 33.5225° у. д. / 44.605; 33.5225Каардынаты: 44°36′18″ пн. ш. 33°31′21″ у. д. / 44.605° пн. ш. 33.5225° у. д. / 44.605; 33.5225
Севастопаль на мапе Ўкраіны
Севастопаль
Севастопаль
Севастопаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://sevastopol.gov.ru

Геаграфія гораду абумоўленая знаходжаньнем гораду на берагох затокі, праз што горад падзелены на дзьве супрацьлеглыя часткі.

Анэксія Расеяй

рэдагаваць

24 лютага 2014 году мітынгоўцы паставілі на чале гораду грамадзяніна Расеі[1]. 26 лютага расейскае войска пачало ўварваньне ва Ўкраіну нападам на ўкраінскую ��айсковую частку ў Севастопалі[2].

16 сакавіка ў Севастопалі, як і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адбыўся супярэчны Канстытуцыі[3] рэфэрэндум, на якім пры дапамозе махінацыяў, пасьлядоўнага распальваньня нянавісьці з боку расейскай прапаганды ва ўмовах адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў большасьць галасоў атрымаў варыянт «за ўзьяднаньне з Расейскай Фэдэрацыяй». Паводле старшыні камісіі па арганізацыі і правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіла Малышава, у Севастопалі лік прагаласаваўшых перавысіў насельніцтва гораду разам зь дзецьмі бяз права голасу на 23% (+88 675 жыхароў)[4]. 17 сакавіка была абвешчаная дэ-факта залежная ад Расеі Рэспубліка Крым (АРК і Севастопаль), мэтаю якой улады рэспублікі аб’явілі ўваходжаньне ў склад Расеі. 18 сакавіка ўсталяваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі[5][6] ўлады Рэспублікі Крым падпісалі пагадненьне з прэзыдэнтам Расеі Пуціным аб уваходжаньні рэспублікі ў склад Расеі на правох двух асобных суб’ектаў — Крыму й Севастопалю.

21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскіх Севастопалю і Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. Міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[9]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму, у тым ліку Севастопалю, на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[10].

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская
6,48% 91,41% 0,17
  1. ^ Лізавета Казакова. Сытуацыя ва Ўкраіне па-ранейшаму застаецца складанай // Белтэлерадыёкампанія, 24 лютага 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  2. ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  3. ^ «Рэфэрэндум» у Бахчысараі сарваны // Радыё «Свабода», 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  4. ^ У Севастопалі прагаласавалі 123% // Радыё «Свабода», 17 сакавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  5. ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100—200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  6. ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  7. ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  8. ^ Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // БелТА, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.
  9. ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  10. ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць