Рынгштрасэ
Рынгштра́сэ (па-нямецку: Ringstrasse) — замкнёны па колу грандыёзны бульвар, які служыць колцавай дарогай вакол гістарычнага раёну нутранага гораду Вены. Дарога разьмешчаная на месцах, дзе калісьці стаялі сярэднявечныя гарадзкія ўмацаваньні, уключаючы высокія сьцены і шырокія валы з адкрытым полем, перакрыжаваны��і сьцежкамі, якія ляжалі перад імі.
Рынгштрасэ | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Вуліца Рынгштрасэ ў Вікісховішчы |
У 1850 годзе венскае прадмесьце Форштэтэ, якое сёньня ёсьць часткай раёнаў II і IX, было ўключанае ў склад гораду, што зрабіла гарадзкія сьцены перашкодай для руху транспарту. У 1857 годзе імпэратар Франц Ёсіф I выдаў дэкрэт, загадаўшы зьнесьці гарадзкія сьцены і равы, якія на той час сталі неэфэктыўнымі ў ахове гораду праз разьвіцьцё тэхнікі і тэхналёгіяў. У сваім дэкрэце ён выклаў дакладныя памеры бульвару, а таксама геаграфічнае становішча і функцыі новых будынкаў. Рынгштрасэ й заплянаваныя будынкі павінны былі стаць вітрынай велічы і славы імпэрыі Габсбургаў. На практычным узроўні будаўніцтва бульвараў у Парыжы францускім імпэратара Напалеонам III выявіла, наколькі эфэктыўным узбуйненьне і павелічэньне памераў вуліцаў ёсьць у барацьбе супраць рэвалюцыйных барыкадаў, адкрываючы іх для ўдараў артылерыі.
У выніку, з 1860-х па 1890-я гады ўздоўж Рынгштрасэ былі ўзьведзеныя шматлікія грамадзкія будынкі ў эклектычным гістарыстычным стылі, які часам называўся «стыль колцавай дарогі» (ням. Ringstraßenstil), выкарыстоўваючы элемэнты архітэктуры клясыкі, готыкі, рэнэсансу і барока[1].
Праз сваю архітэктурную прыгажосьць і гістарычнасьць Рынгштрасэ быў увесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Historicism – the architectural style of the Ringstrasse». The World of the Habsburgs.
- ^ «Vienna's Ringstrasse: Lord of the ring roads celebrates 150 years». CNN.
- ^ «Historic Centre of Vienna». UNESCO World Heritage Centre.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРынгштрасэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рынгштрасэ. Мапа і выявы. Vienna Unwrapped.
- Кола Вены. Werbeka.