Руская Праўда (стар.-руск. правда роусьская, альбо правда рускаа, тут «праўда» у значэньні лац. Iustitia, грэч. Δικαίωμα) — зборнік прававых нормаў Кіеўскай Русі, датаваны рознымі гадамі, пачынаючы з 1016 году. Зьяўляецца асноўнай пісьмовай крыніцай рускага права. Зьвязаны з Яраславам Мудрым.

Першая старонка Сынадальнага сьпісу Рускай праўды: «СУД ЯРОСЛАВЛЬ ВОЛОДИМѢРИЧЬ. ПРАВДА РОУСЬСКАЯ…»

Помнік ўкраінскага мовы[1][2]. З усіх вядомых помнікаў ХІ ст. спэцыфічныя рысы ўкраінскага мовы ў найбольшай ступені праявіліся ў «Рускай праўдзе»[3].

Першаадкрывальнікам Рускай Праўды для гістарычнай навукі зьяўляецца Васіль Тацішчаў, які выявіў Кароткую яе рэдакцыю.

Руская Праўда ўтрымлівае нормы крымінальнага, спадчыннага, гандлёвага і працэсуальнага заканадаўства; зьяўляецца галоўнай крыніцай прававых, сацыяльных і эканамічных адносін Старажытнарускай дзяржавы.

Гісторыя

рэдагаваць

Руская праўда — найбольш вядомы зборнік старажытнага рускага права, важная крыніца для дасьледаваньня сярэднявечнай гісторыі права і грамадзкіх адносін Русі і сумежных славянскіх народаў.

Арыгінала Рускай Праўды ня знойдзена, затое захавалася значная колькасьць яе сьпісаў з XIII—XVIII стагодзьдзях да гэтага часу адкрыта іх больш 100. Гісторыя і паходжаньне Рускай праўды і яе сьпісаў, іх падзяляюць на тры рэдакцыі (кароткую, падрабязную і скарочаную), да гэтага часу яшчэ не цалкам дасьледавана. Рускую праўду (кароткую рэдакцыю) адкрыў В. Тацішчаў 1738 ў тэксьце Наўгародзкага летапісу, напісанай у 1440-ых гадах, надрукаваў яе А. Шлецэр (1767). Пасьля адкрыта некалькі сьпісаў кароткай Рускай Праўды, найстарэйшымі зь якіх зьяўляюцца акадэмічны і археаграфічны, абодва з таго самага часу. Сярод сотні сьпісаў падрабязнай Рускай праўды старэйшымі зьяўляюцца Сынадальны (захаваны ў тэксьце Кормчай кнігі з 1282 году) і Троіцкі (знойдзены ў тэксьце юрыдычнага зборніку «Мерка Справядлівая», сьпісанага ў другой палове 14 ст.). Падрабязную рускую праўду ўпершыню апублікаваў 1792 годзе І. Болцін. Ад гэтых двух асноўных сьпісаў Рускай Праўды некалькі адрозьніваюцца сьпісы сярэдняй Рускай Праўды (вядомыя з тэксту Кормчай кнігі з 17 ст.), якая, на думку большасьці дасьледчыкаў, была толькі скарачэньнем вялізнай рэдакцыі (Г. Максімейка, А. Зімін); і адбываецца з 15-17 ст. (М. Ціхаміраў і інш. адносяць сярэднія да другой палове 12 ст.і лічаць яе за аснову для падрабязнай рэдакцыі).

  1. ^ Васіль Німчук Пам’ятки української мови // Брус М. П. Історична граматика української мови. Частина 3. Хрестоматійні матеріали / У 3 частинах. — Навчально-методичний посібник. — Івано-Франківськ: ПП Голіней О. М., 2016. — C. 8.
  2. ^ Німчук В. В. Руська правда ХІ — ХІІ ст. за списком 1282 року / Німчук В. Хрестоматія з історії української мови X—XIII ст. // Інститут української мови НАН України|НАН України. Інститут української мови. — Кіеў; Жытомір: Полісся, 2015. — С. 143. — (Зібрання пам’яток української мови найдавнішого періоду (Х—ХІІІ ст.). — Назва обкл.: Історія української мови. Хрестоматія X—XIII ст.
  3. ^ «Руська Правда» ХІ — ХІІ ст. Давня українська писемна спадщина. Писемні пам’ятки ХІ століття / Брус М. П. Історична граматика української мови. Частина 3. Хрестоматійні матеріали / У 3 частинах. — Навчально-методичний посібник. — Івано-Франківськ: ПП Голіней О. М., 2016. — 92 c. — C. 70.

Літаратура

рэдагаваць