Жытомір
Жытомір або Жытомер (па-ўкраінску: Житомир) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Цецераве. Адміністрацыйны цэнтар Жытомірскай вобласьці і Жытомірскага раёну. Плошча 65 км². Насельніцтва на 2023 год — 260 000 чал.
Жытомір лац. Žytomir | |||||
укр. Житомир | |||||
Катэдральны касьцёл Сьвятой Сафіі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 884 | ||||
Магдэбурскае права: | 1444 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Жытомірская | ||||
Мэр: | Сяргей Сухамлін[d][1] | ||||
Плошча: | 65 км² | ||||
Вышыня: | 221 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▼ 267 363 чал. (2017)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 4113,28 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 82.9% расейцы – 10.3% палякі – 4.9% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 412 | ||||
Паштовыя індэксы: | 10000—10499 | ||||
КОАТУУ: | 1810100000 | ||||
Нумарны знак: | AM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°15′16″ пн. ш. 28°39′28″ у. д. / 50.25444° пн. ш. 28.65778° у. д.Каардынаты: 50°15′16″ пн. ш. 28°39′28″ у. д. / 50.25444° пн. ш. 28.65778° у. д. | ||||
Жытомір | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Жытомірская меская рада |
Знаходзіцца за 131 км на захад ад Кіева. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Гісторыя
рэдагаваць- 884: паводле паданьня, паселішча заснаваў дружыньнік князёў Аскольда ды Дзіра — Жытомір, які нібыта адмовіўся служыць Алегу, схаваўся ў лясох і пасяліўся на высокай скале каля сутоках рэчак Каменка і Цецераў.
- 1240: першы пісьмовы ўспамін пра Жытомір (паводле іншых зьвестак — у 1305 року[3]) у зьвязку з ардынскай навалай.
- 1324: вялікі князь Гедымін далучыў Жытомір да Вялікага Княства Літоўскага.[3]
- 2-я пал. XIV ст.: існаваў драўляны Жытомірскі замак.
- 1444: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1471: цэнтар павету Кіеўскага ваяводзтва.
- 1520-я: у месьце паўстаў мураваны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1572: у Жытоміры было 142 двары.
- 1596: атрымаў прывілей на два кірмашы.
- 1609: у Жытоміры было 246 дамоў мяшчанскіх і 16 шляхецкіх.[4]
- 1634—1636: жытомірскі староста Я. Тышкевіч заснаваў тут кляштар кармэлітаў.
- 1648: места спустошылі казакі Б. Хмяльніцкага.
- 1686: сталіца Кіеўскага ваяводзтва, рэзыдэнцыя кіеўскіх біскупаў.
- 1724: у Жытоміры пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў, пры якой працавала школа з клясамі граматыкі, сынтаксысу, паэтыкі і рыторыкі, курсы маральнай тэалёгіі, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[4]
- 1735—1744: у месьце збудавалі катэдральны касьцёл, у 1761 року — бэрнардынскі кляштар.
- 1765: у Жытоміры было 285 будынкаў (у 1788 року — 288), дзейнічалі 5 храмаў (3 каталіцкія і 2 праваслаўныя).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1838: расейскія ўлады разабралі Жытомірскі касьцёл езуітаў.
- 1918: некалькі тыдняў у Жытоміры працаваў урад УНР.
- 1920: у складзе УССР.
- 1937: цэнтар вобласьці.
- 9 ліпеня 1941 — 13 лістапада 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1861 — 40 564 чал.
- 1885 — 54 935 чал. (27 587 мужчынаў і 27 368 жанчын), зь іх паводле стану: 4245 шляхты; 62 праваслаўныя, 17 каталіцкіх, 5 эвангелісцкіх, 5 юдаісцкіх духоўных асобаў; 46 705 мяшчанаў, 815 сялянаў, 940 рэгулярнага войска, 2906 жаўнераў і іхных радзінаў, 175 іншаземцаў; паводле веры: 22 265 праваслаўных, 1002 раскольнікаў, 9337 рымска-каталікоў, 160 эвангелістаў, 33 чэскія гусіты, 22 111 юдаістаў, 27 магамэтанаў.[5]
- 1891 — 69 785 чал., зь іх праваслаўных 23 500, раскольнікаў 1073, юдаістаў 24 062, рымска-каталікоў 9009.[6]
- 1913 — 45 тыс. чал.
- 1939 — 92,9 тыс. чал.[7]
- 1959 — 95 106 чал.
- 1971 — 167 тыс. чал.[8]
- 1991 — 297,5 тыс. чал.[9]
- 2001 — 284,2 тыс. чал.[10]
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | польская | беларуская |
---|---|---|---|
83,18% | 16,27% | 0,10% | 0,08% |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПадзяляецца на Каралеўскі і Багунскі раёны.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі (ВА «Электравымяральнік»; заводы: станкоў-аўтаматаў, побытавых прыбораў і інш.); заводы: хімічнага валакна, па перапрацоўцы лекавай расьліннай сыравіны; лёгкай (у тым ліку льнокамбінат), харчовай (мясной, кансэрвавай і інш.) прамысловасьці; мэблевы камбінат, фабрыка музычных інструмэнтаў і інш.
Славутасьці
рэдагавацьДа ліку гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў Жытоміру належаць:
- Воданапорная вежа (1897)
- Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі (1842)
- Катэдральны касьцёл Сьв. Сафіі (1847)
- Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга (1866—1874)
- Кляштар езуітаў (1724)
- Царква Сьв. Міхала (1856)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа (Музэй прыроды)
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Падольская, 1874)
- Якаўлеўская царква (1837)
Галерея
рэдагаваць-
Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі
-
Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга
-
Царква Сьв. Міхала
-
Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа
-
Музэй С. Каралёва
-
Рака Цецераў у Жытоміры
-
Камень з датай заснаваньня места
-
Дом, у якім жыў Юзэф Крашэўскі
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Ян Гамарнік (1894—1937) — савецкі вайскавод, дзяржаўны і партыйны дзяяч
- Яраслаў Дамброўскі (1836—1871) — польскі, расейскі ды францускі рэвалюцыянэр
- Сяргей Каралёў (1906—1966) — навуковец у галіне ракетабудаваньня і касманаўтыкі, канструктар
- Сьвятлана Курылёва (нар. 1928) — беларуская пісьменьніца, піша на расейскай мове
- Юзэф Ігнацы Крашэўскі (1812—1887) — беларускі і польскі пісьменьнік, гісторык і фальклярыст
- Сьвятаслаў Рыхтэр (1915—1997) — піяніст
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.zt-rada.gov.ua/
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 634
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 635
- ^ Żytomierz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 902
- ^ Житомир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Житомир // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Житомир // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Житомир // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Про кількість та склад населення Житомирська області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)