Нарбут (імя)
На��бут (Нарбот), Нарыбут, Нарбуд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Нарбут лац. Narbut | |
Narbot | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Noro + Boto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Нарбуд, Нарбот, Нарыбут |
Зьвязаныя імёны | Бутнар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нарбут» |
Паходжаньне
рэдагавацьНарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[1], Narbot[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7] або ад асновы -буд- (-бод-)[8]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[9] (тое ж, што і імя Бутнар).
Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[11]: Nyerbotha (1437 год), Nerbotha (1440 год), Petrus et Nicolaus Nerbothy de Mylczicze (1446 год), Petrus et Nicolaus Nerbothe de Mylczicze (1466 год)[12], per ipsos Petrum et Nicolaum Narboti (1469 год)[13][14].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Нарбудовіч (Narbudowicz)[15], Нарбутовіч (Narbutowicz, Narbuttowicz), Нарбат (Narbot), Нарбатовіч (Narbotowicz), Нарыбут (Narybut), Норбат (Norbot), Норбут (Norbutt)[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[17]; Нарибуту (Нарибут[18]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[19]; domino Naributh Yatoltowicz (21 кастрычніка 1440 году)[20]; domino Naributh Calatowicz (14 студзеня 1459 году)[21]; Petro alias Dobrogosth Narbutowycz (20 верасьня 1471 году)[22]; herrnn Iaen Naerbotowitz (2 верасьня 1475 году)[23]; her Iaen Narbotowitcz (па 2 верасьня 1475 году)[24]; Narbud dedi quatuor decim grossos… Narbud (1477 год)[25]; Narbud (1478 год)[25]; Narbuth (31 кастрычніка 1484 году)[26]; Доброгосту Нарибутовичу 14 копъ с корчомъ в Браславли (23 лістапада 1486 году)[27]; Воитеху Нарибутовичу (6 сакавіка 1488 году)[28]; пану Доброгосту Нарибутовичу (17 сакавіка 1488 году)[29]; Narbuth Gynuilovicz (7 студзеня 1491 году)[30]; Nobilis Dobrogost Noributhowicz Lituanus laicus Wilnensis diocesis (7 траўня 1492 году)[31]; Alberto Narbutowicz (29 сьнежня 1505 году)[32]; by deme marschalcke heren Albrechte Narbotowitz (7 лютага 1509 году)[33]; nos Barbara Bonifacy olim Narbuthowicz relicta una (3 чэрвеня 1511 году)[34]; Нарбут Янкович… Ондреи Норъбутович (1537 год)[35]; чоловекъ господарски Нарбут Анъдрушкович (27 траўня 1543 году)[36]; село Нарбутовичовь… села Нарбутовичовъ (1554 год)[37]; Станиславъ Нарбутовичъ[38], отъ Марка Нарбутовича[39] (1567 год); з другое стороны моркгомъ Якова Нарбута (2 красавіка 1579 году)[40]; Нарбутъ Коваль (24 красавіка 1580 году)[41]; служба… Нарбут Воитъкович (XVI ст.)[42]; Балтромеи а Нарбут Остановичы зъ сынми двема — Валентиномъ Балтромеевичомъ а Матеюмъ Нарбутовичомъ (20 чэрвеня 1594 году)[43]; Norbud… Narbud (1671—1681 гады)[44]; Narbutowicze (1744 год)[45]; F. Faustus Narbutt lmi An. in 2dum (1754 год)[46]; Kazimierz Dowgiałło Narbutt… Antoni Narbutt (4 кастрычніка 1765 году)[47]; zaścianki… Narbatowszczyzna (1782—1783 гады)[48]; Parafia ikaźnieńska… Narbatowszczyzna, dwa zaścianki[49], Parafia Kowarska… Norbuty, wieś[50] (1784 год); Jan Norbutt (1803 год)[51]; Narbutowicz Jan (1837 год)[52].
Носьбіты
рэдагаваць- Нарбут — літоўскі баярын, меў сыноў Пятра Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Альбэрта; пачынальнік роду Нарбутаў
- Нарбут Ганусавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[53]
- Нарбут Янкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
- Іван Якаўлевіч Нарбут — уладальнік зямлі ў Себескім павеце на 1878 год[54]
Нарбутовічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[55].
Нарбуты (Narbut) — прыгонныя зь вёскі Мацканаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[56].
Даўгялы-Нарбуты і Нарутовічы-Нарбуты — літоўскія шляхецкія роды[57].
Нарбутовічы (Narbutowicz) гербаў Ружа і Задора — літоўскія шляхецкія роды[58].
У 1970-я гады ў Абольцах адзначалася прозьвішча Нарбут[59].
На гістарычнай Смаленшчыне адзначаецца прозьвішча Нарбут[60].
Норбат (Norbot) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[61].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Нарбот, Нарбуда і Нарбуд у летувізаваных формах[62].
У XVI ст. існавала сяло Нарбутавічы (Нарбутовичи) у Жамойцкім старостве[63].
У 1678 годзе ўпамінаўся хутар Нарбутаўка каля Нежыну[64].
У 1749 годзе ўпамінаўся маёнтак Нарбуцішкі ў Браслаўскім павеце[65].
Норбудэн (Norbuden, з гэтай назвы выводзілі асабовае імя Norbud[66]; Narbutten у 1590 годзе) — былая вёска каля Гумбінэну ў Прусіі[67].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Нарбуты. На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Нарбутавічы, на гістарычнай Меншчыне — Нарбутава.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
- ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 755.
- ^ N, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 53.
- ^ Akta grodzkie i ziemskie z czasów Rzeczypospolitej polskiej z Archiwum tak zwanego bernardyńskiego we Lwowie. T. 18. — Lwów, 1903. S. 14.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 16.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 232.
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 275.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 27, 50, 68.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 255.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 320.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3. — Kraków, 1894. P. 225.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3. — Kraków, 1894. P. 226.
- ^ а б Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478. — Warszawa, 1960. S. 198, 209, 234.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 399.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 75.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 432.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 215.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 711.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abt. 2, Bd. 3. — Riga; Moskau, 1914. S. 384.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 128.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 24, 85.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 398.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 18.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1328.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1333.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 218.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 204.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 1.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 363.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 177.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 99.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 103, 114.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 296.
- ^ Jodczyk K. Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 1: Dekanat Brasław. — Białystok, 2009. S. 86, 95.
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 32, 34.
- ^ Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 114.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 368.
- ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 364.
- ^ Яўген Анішчанка, Новогрудок 1850 список прихожан костела, Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 лютага 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 27.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 164.
- ^ Гурская Ю. А. Фамилии балтийского происхождения на территории Смоленщины и Беларуси // Смоленск и Смоленщина в именах и названиях: история и современность (к 1150-летию со дня основания города): сб. статей по материалам докл. и сообщ., Смоленск, 4-5 окт. 2012 г.; редкол.: И. А. Королева [и др.]. С. 27—32.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 332.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 295.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 199.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 168.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 785.
- ^ Hoppe F. Ortsnamen der Provinz Preussen // Altpreussische Monatsschrift. Bd. 14. — Königsberg, 1877. S. 409.
- ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 44.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)