Мат’ё Вальбуэна
Мат’ё Вальбуэна́ (па-француску: Mathieu Valbuena; нарадзіўся 28 сьнежня 1984 году, Бруж, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за грэцкі клюб «Калітэя». Ёсьць атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасьцю, тэхнічнымі здольнасьцямі й чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі ровар» (франц. Le Petit Vélo)[4].
Мат’ё Вальбуэна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 верасьня 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 167 см | |
Вага | 58 кг | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Калітэя | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2006 2006—2014 2014—2015 2015—2017 2017—2019 2019—2023 2023—2024 2024— |
Лібурн Алімпік Марсэль Дынама Масква Алімпік Ліён Фэнэрбахчэ Алімпіякос Пірэй Апалён Калітэя |
55 (10) 241 (27) 29 (6) 56 (9) 51 (10) 98 (14) 33 (7) 10 (2) |
Зборныя | ||
2010—2015 | Францыя | 52 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьВальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафэсійным клюбе «Бардо». Пасьля двух сэзонаў знаходжаньня з клюбам ён далучыўся да аматарскага клюбу «Лянгон-Кастэ» ў пяты дывізіён францускага футболу. У 2004 годзе далучыўся да клюбу «Лібурн-Сэн-Сюр», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне францускага футболу.
У сэзоне 2006 году клюб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы гульцом году лігі, што зацікавіла некалькіх прафэсійных клюбаў Лігі 2 і Лігі 1.
«Алімпік» Марсэль
рэдагаваць9 чэрвеня 2006 году Вальбуэна падпісаў свой першы прафэсійны кантракт пасьля ўзгадненьня зь пераходам у клюб «Алімпік» з Марсэлю. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб 15 ліпеня 2006 году ў матчы трэцяга раўнду Кубка Інтэртота супраць украінскага клюбу «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб у розыгрышы францускае лігі 19 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Валянсьену», выйшаўшы на зьмену[7]. 19 траўня 2007 году Вальбуэна забіў свой першы прафэсійны гол у матчы супраць клюбу «Сэнт-Эт’ен», а ягоная каманда перамагла ў той сустрэчы зь лікам 2:1.
«Дынама» Масквa
рэдагаваць2 жніўня 2014 году Вальбуэна падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама», за які расейцы выклалі 6 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў, выйшаўшы на замену ў матчы супраць маскоўскага «Спартаку» 10 жніўня 2014 году, у якім «Дынама» прывала паразу зь лікам 1:2. 13 жніўня Мат’ё выйшаў у асноўным складзе ў матчы супраць «Уфы» і дапамог клюбу ў абодвух галах, матч скончыўся перамогай маскавітаў зь лікам 2:0.
Кар’ера ў зборнай
рэдагавацьВальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым ня менш, пасьля ягоных уражлівых выступаў у «Марсэлі», ён быў удастоены закліку да нацыянальнай каманды трэнэрам Раймонам Дамэнэкам на матчы супраць зборных Ангельшчыны й Малі ў сакавіку 2008 году[9], але з-за траўмы Мат’ё быў вымушаны прапусьціць гульні.
Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў траўні 2010 году, калі ён быў уключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце сьвеце па футболе ў ПАР[10].
Дасягненьні
рэдагаваць«Марсэль»:
- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка лігі Францыі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2020
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьВальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бружэс у дэпартамэнце Жыронда, ягоную маці клічуць Брыджыт, а бацьку — Карляс[11]. Ён мае гішпанскае паходжаньне праз свайго бацьку, які родам з гораду Вальядалід.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Mathieu Valbuena // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Mathieu Valbuena // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.
- ^ «Foot – OM : Valbuena, l’increvable "Petit Vélo"». France Soir.
- ^ «Marseille : Valbuena signe trois ans». Football365.
- ^ «Mathieu Valbuena». Football365.
- ^ «Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.
- ^ Mathieu Valbuena: Dynamo Moscow sign France midfielder. BBC Sport
- ^ «France call up four new caps». Fédération Internationale de Football Association.
- ^ «Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré». Chronofoot.
- ^ «Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце L'Équipe
- Статыстыка на сайце LFP.fr