Апалён Лімасол
«Апалён» (па-грэцку: Απόλλων) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лімасолу. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Кіпру, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.
Апалён Лімасол | |
Поўная назва | Απόλλων Λεμεσού |
---|---|
Заснаваны | 14 красавіка 1954 |
Горад | Лімасол, Кіпр |
Стадыён |
Цырыён Умяшчальнасьць: 13 331 |
Прэзыдэнт | Нікас Кірзыс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першы дывізіён |
· 2023—2024 | 7 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»[2]. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у Другім дывізіёне быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да Першага дывізіёну.
Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х[2]. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу Кубка Кіпру, аднак тытул здабыла «Амонія», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1[3]. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «Нэа Саляміну» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «Алькі» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны АПОЭЛ зь лікам 2:0.
У чэмпіянаце Кіпру ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра Дытэльма Фэрнэра. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у сэзоне 1990—1991 гадоў клюб упершын�� здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|