Ленінапад
Ленінапа́д — дэмантаж, пашкоджаньне або знос помнікаў Уладзімеру Леніну ды іншым камуністычным, савецкім палітычным дзяячам ХХ стагодзьд��я ва Ўкраіне. Працэс атрымаў такую назву падчас Рэвалюцыі Годнасьці 2013—2014 гг. і набыў маштаб на хвалі пратэставых настрояў, а пасьля й у рамках Дэкамунізацыі ва Ўкраіне.
Гісторыя
рэдагавацьПершы выпадак зносу помніка Леніну ва Ўкраіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 году ў Чырванаградзе, Львоўская вобласьць. У 1990-х гадах у Галічыне й Валыні было дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў было дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных вобласьцях Украіны.
Падзеі
рэдагаваць8 сьнежня 2013 году пад час Эўрамайдану актывісты зьнесьлі помнік Леніну на Бэсарабскай плошчы ў Кіеве. Знос помніку ў сталіцы выклікаў ланцуговую рэакцыю ў іншых гарадах Украіны. У СМІ гэты працэс атрымаў назву «Ленінапад». За 2014 год было зьнесена 552 манумэнты Леніну.
Працэс па стане на 2016 год
рэдагаваць17 сакавіка 2016 у Запарожжы быў дэмантаваны найвялікшым на той час помнік Леніну на неакупаванай тэрыторыі Украіны, вышынёй 19,8 мэтраў[1]. У перыяд ад анэксіі Крымскага паўвострава Расейскай Федэрацыяй да 28 верасьня 2014 найвялікшым помнікам на неакупаванай тэрыторыі быў помнік Леніну ў Харкаве, вышынёй 20,2 м. На дадзены момант найвялікшы помнік Леніну ва Украіне знаходзіцца ў анэксаваным Расейскай Федэрацыяй горадзе Севастопалі, вышынёй 20,75 м.
Усяго падчас зносу помнікаў Леніну ва Украіне было дэмантавана каля 900 манумэнтаў. Па стане на сакавік 2016 года ў Украіне засталося прыкладна 1100 помнікаў у розных рэгіёнах краіны
Знос помнікаў іншым камуністычным дзеячам
рэдагавацьПад час Ленінападу зьнесьлі, дэмантавалі або пашкодзілі шэраг помнікаў іншым камуністычным дзеячам, а таксама іншы сымбалі савецкае эпохі, сярод якіх помнікі Кіраву[2], Марксу[3], Калініну[4], Дзяржынскаму[5] ды іншым.
У Беларусі
рэдагавацьПа меркаваньні маскоўскага культуроляга Дзьмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль ня зносілі цэнтралізавана[6]. 24 лютага 2015 году менскія будаўнікі зьнесьлі помнік Леніну ў былым вайсковым гарадку Ўручча, хоць гэты помнік не пе��ашкаджаў будаўніцтву[7], але праз два месяцы гэты помнік быў ізноў усталяваны каля найбліжэйшай школы[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ В ЗАПОРІЖЖІ НАРЕШТІ ЗНЕСЛИ НАЙБІЛЬШОГО ЛЕНІНА // электроннае выданьне «Історична Правда»
- ^ На Полтавщині у Лубнах міська влада знесла «Леніна», люди — Кірова // электроннае выданьне «Новини Полтави»
- ^ Пирятин вже без Ленінів та Карла Маркса // электроннае выданьне «Пирятинські вісті»
- ^ В Северодонецке снесли памятник Свердлову // электроннае выданьне «Мой город Северодонецк»
- ^ Памятник Дзержинскому в Херсоне исчез с постамента // электроннае выданьне «Kherson.PRO»
- ^ За гады незалежнасьці ў Беларусі стала на 200 помнікаў Леніну меней // UDF.by, навіны
- ^ Будаўнікі ў Менску скінулі помнік Леніну // Хартыя’97, навіны
- ^ Ля школы ва Уруччы паставілі помнік Леніну // Наша Ніва