Конанаўшчына

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ко́нанаўшчына[1] — вёска ў складзе Буркоўскага сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Конанаўшчына
лац. Konanaŭščyna
Дата заснаваньня: перад 1641 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Буркоўскі
Вышыня: 122 м н. у. м.
Насельніцтва: 123 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247635
СААТА: 3203846032
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°56′43″ пн. ш. 30°11′54″ у. д. / 51.94528° пн. ш. 30.19833° у. д. / 51.94528; 30.19833Каардынаты: 51°56′43″ пн. ш. 30°11′54″ у. д. / 51.94528° пн. ш. 30.19833° у. д. / 51.94528; 30.19833
Конанаўшчына на мапе Беларусі ±
Конанаўшчына
Конанаўшчына
Конанаўшчына
Конанаўшчына
Конанаўшчына
Конанаўшчына

Гісторыя

рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць
 
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
 
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крысьціны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.[a]

Сяло Конанаўшчына вядомае з тэксту «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[2]. Адміністрацыйна належала да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва[b] Кароны Польскай.

У 1734 годзе wieś Kononowszczyzna запісана прыналежнаю да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага паны Сілічы[4]. Але спадчынным уладальнікам усіх Брагінскіх добраў каля 1733 году стаў князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне»[5].

 
Конанаўшчына, Амелькаўшчына, Удалёўка ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

У 1754 годзе з 4 двароў (прыкладна 24 жыхароў) хутару Конанаўшчына Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых, 12 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.

Вёска Конанаўшчына прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыіі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Конанаўшчына ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Конанаўшчына і Амелькаўшчына з будай належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].

Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 году, вёска Конанаўшчына з 30 душамі мужчынскага і 27 душамі жаночага полу месьцілася за 11 вёрст ад прыходзкай царквы і належала пану Міхалу Ракіцкаму[9]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 88 жыхароў вёскі Конанаўшчына зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[10].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Конанаўшчына ў складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы" гетмана Паўла Скарападзкага[11].

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[12].

  1. ^ Тут згаданае і сяло Конанаў, якое ня варта блытаць з Конанаўшчынай.
  2. ^ Не з XVIII ст. і ня Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 88
  4. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285, 376, 414
  5. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  6. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  7. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  8. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  9. ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
  10. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 681
  11. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  12. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельско�� области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць