Каменны век
Каменны век — самая старажытная эпоха ў развіцьці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады выраблялі з каменю (крэменю), існаваў першабытны лад.Каменны век пачаўся каля 3-2,5 мільёнаў гадоў таму ў Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага сьвету, і скончыўся каля 2,5-1,8 тысячаў гадоў да н.э. ў Эўропе.[1]
Перадумовы
рэдагавацьЗ заканчэньнем ледавіковай эпохі (Эпоха Вялікіх Зьледаваньняў) і зьмяненьнем надвор’я настае час каменнага веку. Эпоха каменнага веку зьяўляецца самым першым прыступкам разьвіцьця чалавека як сацыяльнай істоты.[2]
Агульнае апісаньне
рэдагавацьКаменны век падзяляецца на 3 асноўныя этапы:
- палеаліт(з грэцкай мовы - palaiós старажытны + lithōs камень) - праіснаваў да 8 тыс. да н. э.
- мэзаліт (з грэцкай мовы - mésos сярэдні + lithōs камень) - праіснаваў да 9—5 тыс. да н. э.
- нэаліт (з грэцкай мовы - néos новы + lithōs камень) - праіснаваў да 4—3 тыс. да н. э.
У той жа час існуе больш дробная перыядызацыя каменнага веку, якая была распрацавана французкім археолягам Габрыелем Марціл'е ў канцы 60-х гадоў 19 стагодзьдзя й паводле якой каменны век падзяляецца на:
- Шэлльская культура
- Мусьц'ерская культура
- Салютрэйская культура
- Арыньякская культура
- Мадленская культура
- Робэнгаўзэнская культура
Аднак, у розных мясцовасьцях сьвету чалавецтва развівалася не раўнамерна, каменныя прылады ў некаторых культурах шырока выкарыстоўваліся яшчэ ў час мэталу (у часы Жалезнага веку).
Асноўныя заняткі старажытнага чалавека каменнага веку:
Асноўныя прылады працы й прыстасаваньні:
Эпоха палеаліту
рэдагавацьЭпоха палеаліту, старажытнага каменнага веку, на Зямлі пачалася каля 2 000 000 гадоў таму са зьяўленьнем першых выкапнёвых людзей у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.
У часы Палеаліту клімат Зямлі, яе расьлінны й жывёльны сьвет даволі моцна адрозьніваўся ад сучаснага стану. Людзі часоў Палеаліту жылі нешматлікімі згуртаваньнямі й карысталіся толькі абабітымі каменнымі прыладамі. У гэты час насельнікі эпохі Палеаліту не маглі шліфаваць каменьне й вырабляць посуд з гліны. У той жа час, акрамя прыладаў з каменьня, людзі выраблялі прылады з костак, скуры, дрэва й іншых расьлінных матэрыялаў.
Эпоха палеаліту складаецца зь некалькіх частак:
- ніжняга
- сярэдняга (пэрыяд Мусьц'е)
- позьняга, або верхняга палеаліту.
Апошнія тысячагодзьдзі эпохі маюць назву фінальнага, або канца палеаліту.
Першае зьяўленьне чалавека на тэрыторыі Беларусі было магчымым у эпоху сярэдняга палеаліту.[3]
Асноўны занятак — паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў.
Эпоха мэзаліту
рэдагавацьПасьля сканчэньня ледавіковай эпохі спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія насталі ў 9—8 тысячагодзьдзі да н. э., прынесьлі зьмены ў расьлінны і жывёльны сьвет. Тундравыя абшары адыйшлі на поўнач, а іх месцы занялі лясы: спачатку бярозавыя і хвойныя, затым шыракалістыя, дзе вадзілася мноства дзічыны. Шматлікія вадаёмы й рэкі спрыялі размножаньню рыб і вадаплаўных птушак. Адзначаныя перамены паўплывалі на лад жыцьця першабытнага чалавека.
Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:
- Лук са стрэламі атрымўвае шырокае выкарыстаньне й становіцца галоўнай паляўнічай зброяй. Адбываюцца істотныя зьмены ў апрацоўцы крэмяню.
- Рыбалоўства значна пашы��ылася з адыходам ледавіка і са зьяўленьнем шматлікіх рэкаў і азёраў. Акрамя традыцыйнай зброі — гарпуна — людзі пачалі карыстацца іншымі рыбацкімі прыладамі: вудамі з касьцянымі кручкамі й сеткамі, плеценымі з лубяных валокнаў. Акрамя таго, выкарыстоўваліся пасткі з прутоў �� выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны.
- Больш значную ролю пачало адыгрываць зьбіральніцтва. Здабычай служыла лясная й балотная расьліннасьць, асабліва лясныя й балотныя гарэхі, а таксама ягады, грыбы і карані.
- У эпоху мэзаліту быў пакладзены пачатак працэсу прыручэньня жывёлаў. Першай з прыручаных жывёлаў быў сабака, які стаў выдатным памагатым чалавека на паляваньні.[3]
Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху мэзаліта:[3]
Эпоха нэаліту
рэдагавацьАдлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатку вытворчасьці керамікі. Зьяўленьне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагодзьдзя да н. э., а на Палесьсі — канцом 5-га тысячагодзьдзя да н. э. Пашырэньне вытворчасьці глінянага посуду першапачаткова было зьвязана з павелічэньнем ролі зьбіральніцтва.[4]
Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:
- каменныя прылады працы набылі большую дасканаласьць
- распаўсюджаньне трохкутных наканечнікаў стрэлаў
- выкарыстаньне рубячых прыладаў працы з буйных крэмянёў — макралітаў
- адбываецца нэалітычная рэвалюцыя — пераход ад прысваяльнай формы працы, зьбіральніцтва й паляваньня, да вытворчай, разам з удасканаленьнем форм працы і зьяўленьнем новых рамёстваў.
Найбольш значнай падзеяй сталася нэалітычная рэвалюцыя, калі адбыўся пераход старажытнага насельніцтва ад прысваеньня гатункаў прыроды шляхам зьбіральніцтва, рыбацтва й паляваньня да вытворчай гаспадаркі - то бок земляробства й жывёлагадоўлі. Уяўляе сабой найбольш глыбокі й значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў рэзкія зьмены ва ўзаемаадносінах чалавека й прыроды. Тэрмін быў распрацаваны ў 1950 годзе Г. Чайлдам.[1]
Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху нэаліта:
Матэрыяльная культура
рэдагавацьМастацтва
рэдагавацьПра дагістарычнае мастацтва можна даведацца толькі па захаваўшымся знаходкам каменнага век. Зьвесткі пра музычную культуру першабытных людзей можна атрымаць на аснове захаваўшызся першабытных музычных інструмэнтаў, а дадзеныя пра выяўленчае мастацтва на аснове наскальнага жывапісу, да якога адносяцца пэтрогліфы і наскальныя роспісы. Невядома, ці выконвала дагістарычнае мастацтва рэлігійную функцыю. Старажытныя людзі падчас сваіх рытуалаў выконвалі танцы, сьпявалі песьні і ігралі на розных музычных інструмэнтах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б У. Ф. Ісаенка. Каменны век // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1993. С. 299—301
- ^ А. А. Егарэйчанка / Памяць. Кніга 1. / Слуцкі раён
- ^ а б в Археалёгія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Пятруся Броўкі, 1993. с. 477
- ^ В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у 6-ці тамах) Том 1. Мінск, ВП «Экапэрспэктыва», 2000. с. 36
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаменны век — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў