Горваль

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Го́рваль[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Глыбаўскага сельсавету Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 110 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Рэчыцы (лінія ГомельКаленкавічы). Асфальтаваная дарога злучае вёску з шашой Р82 РудабелкаПарычыРэчыца.

Горваль
лац. Horval
Першыя згадкі: XV ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Сельсавет: Глыбаўскі
Насельніцтва: 110 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
Паштовы індэкс: 247494
СААТА: 3245824021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′10″ пн. ш. 30°11′27″ у. д. / 52.56944° пн. ш. 30.19083° у. д. / 52.56944; 30.19083Каардынаты: 52°34′10″ пн. ш. 30°11′27″ у. д. / 52.56944° пн. ш. 30.19083° у. д. / 52.56944; 30.19083
Горваль на мапе Беларусі ±
Горваль
Горваль
Горваль
Горваль
Горваль
Горваль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Горваль — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Горваль як літоўскі горад зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», складзеным, відаць, у Кіеве ў канцы XIV ст. (захаваўся ў летапісах XV ст.). У гэты час Горваль выдзяліўся ў якасьці цэнтру самастойнай воласьці, якая ахоплівала абодва берагі Дняпра і Бярэзіны.

 
Царква. І. Сербаў, 1912 г.

За вялікім князем Вітаўтам Горвалем валодаў ваявода віленскі В. Манівід, потым, відаць, ягоныя сын і ўнук. Па згасаньні роду Манівідаў Горваль — дзяржаўнае ўладаньне. У 1503 годзе ў дамове паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княства Літоўскім паселішча называецца мястэчкам. Пад 1510 годам Горваль значыцца як цэнтар воласьці на гасьцінцы Бабруйск — Чарнігаў. У 1528 годзе яна перайшла ў карыстаньне дзяржаўцу горвальскаму Б. Шалуху, потым да вялікай княгіні Боны. У 1535 годзе Горваль зруйнавалі і спалілі маскоўскія захопнікі. У XVIXVIII стагодзьдзях на ўсходняй ускраіне, на правым беразе ракі, існаваў замак. З 1543 году Горваль знаходзіўся ў валоданьні Сангушкаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увашоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у лістападзе 1654 году Горваль спалілі ўкраінскія казакі Залатарэнкі, які знаходзіліся на службе ў маскоўскага гаспадара. Пазьней Горваль перайшоў да Віленскага капітулу (упамінаецца як ягоны маёнтак з 1698 году). На 1731 году маёнтак Горваль налічваў 294 дымы. Пад 1784 годам у мястэчку ўпамінаецца царква, аднайменны маёнтак складаўся з 13 вёсак і 5 слабодаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Горваль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. Канфіскаваны ў ліку маёнткаў каталіцкай царквы, з 1835 году знаходзіўся ў валоданьні Халадоўскіх. Дзеяла драўляная царква Сьвятой Тройцы (у ёй захоўваліся мэтрычныя кнігі ад 1792 году), капітальна адрамантаваная ў 1851 годзе. На 1858 год у мястэчку было 126 двароў, на 1859 год — 85[3].

 
Панарама мястэчка, 1918 г.

3 1861 году Горваль стала цэнтрам воласьці. У 1864 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня. У 1882 годзе маёнтак набыў Г. Мэнгдэн, а праз 6 гадоў — Зубаў. На 1885 год у склад Горвальскай воласьці ўваходзіла 15 паселішчаў з 471 дваром; працавала паштовая кантора. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі царква, 2 малітоўныя дамы, народная вучэльня, прыстань, хлебазапасны магазын, 21 крама, гандлёвы рад, заезны двор, карчма. На стромкім беразе Бярэзіны разьмяшчалася сядзіба, якую ад мястэчка аддзялялі парк і фруктовы сад. У сьнежні 1905 году адбылося Горвальскае выступленьне сялянаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Горваль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Горваль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1920 годзе Горваль займалі польскія войскі. У 1926 годзе Горваль вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну і сельсавету (з 4 жніўня 1927 году ў Рэчыцкім раёне, з 2 красавіка 1959 году ў Глыбаўскім сельсавеце). У гэты час у вёсцы працавалі пачатковая школа і школа-сямігодка, хата-чытальня, лякарня, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын.

На 1940 год у Горвалі было 360 двароў, на 1993 год — 138, на 1997 год — 130, на 2004 год — 101.

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмяшчаецца на правым беразе ракі Бярэзіны, непадалёк ад яе ўтоку ў раку Дняпро; за 30 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Рэчыцы (лінія ГомельКаленкавічы). Асфальтаваная дарога злучае вёску з шашой Р82 РудабелкаПарычыРэчыца.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1870 год — 186 муж.; 1882 год — да 1 тыс. чал.[4]; 1892 год — 2146 чал.; 1897 год — 1589 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1673 чал.; 1940 год — 1563 чал.; 1959 год — 759 чал.; 1993 год — 250 чал.[5]; 1997 год — 240 чал.[6]; 1999 год — 196 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 161 чал.[7]; 2010 год — 110 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Горвалі працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Плян Горвалю складаецца з простай вуліцы з 3 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі) і забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)
  • Царква
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 284
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 124.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  4. ^ Jelski A. Horwal // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 157.
  5. ^ Насевіч В. Горваль // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 88.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 359.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць