Дадому
Выпадковая
Побач
Увайсьці
Налады
Ахвяраваньні
Пра Вікіпэдыю
Адмова ад адказнасьці
Вікіпэдыя
:
Дзень у гісторыі/11 лютага
Мова
Назіраць
Рэдагаваць
<
Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі
Бэрнадэта Субіру
11 лютага
:
Сусьветны дзень хворага
1700
— войскі
Рэчы Паспалітае
без абвешчаньня вайны ўвайшлі ў
Швэдзкія Інфлянты
і распачалі аблогу
Рыгі
, што стала пачаткам
Вялікай Паўночнай вайны
1858
— чатырнаццацігадовая
Бэрнадэта Субіру
(на выяве)
паведаміла пра першае з васямнаццаці зьяўленьняў
Панны Марыі
ў
Люрдзе
(
Францыя
), у выніку чаго места пераўтварылася ў цэнтар паломніцтва
каталікоў
з усяго сьвету
1889
— у
Японіі
набыла сілу
Канстытуцыя Мэйдзі
1929
—
рымскае пытаньне
разьвязалі шляхам стварэньня сувэрэннае дзяржавы
Ватыкан
1959
— у
Менску
адбылося ўрачыстае адкрыцьцё
Дзяржаўнага цырку
1963
—
The Beatles
за адзін дзень запісалі свой першы альбом «
Please Please Me
»
1979
— дзяржаўны пераварот у
Іране
, зрынаньне шаха
Мухамэда Пэхлеві
1989
— у
Беластоку
ўтварыўся
Беларускі клюб
, які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў
Польшчы
1990
— па працяглым зьняволеньні на свабоду выйшаў змагар з
апартэідам
Нэльсан Мандэла
Болей угодкаў:
10 лютага
—
11 лютага
—
12 лютага
Архіў
·
Сёньня
26 сьнежня
2024
году
·
Абнавіць гэтую старонку