23 сьнежня: Сусьветны Дзень сноўбордынгу
1595 — складаньне Берасьцейскай уніі
1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу жыдоўскай аселасьці» (на выяве)
1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»
1926 — беларускі драматург Францішак Аляхновіч атрымлівае статус грамадзяніна БССР
1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs
1954 — Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі
1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства
1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі
|