Апольскі павет
старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі
Апольскі павет (па-польску: Powiat opolski) — павет у Люблінскім ваяводзтве Польшчы.
Апольскі павет | |
powiat opolski | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі[d] |
Уваходзіць у | Люблінскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Аполе Люблінскае |
Улучае | 5 вясковых гмінаў і 2 гарадзкія гміны |
Найбуйнейшыя гарады | Панятова |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1999 году |
Стараста | Зянон Родзік |
Насельніцтва (2005) | 63 360 |
Шчыльнасьць | 41,5 чал./км² |
Плошча | 804,14 км² |
Месцазнаходжаньне Апольскага павету | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Быў утвораны 1 студзеня 1999 году ў выніку польскай рэформы мясцовага самакіраваньня. Адміністрацыйным цэнтрам павету зьяўляецца горад Аполе Люблінскае, які знаходзіцца за 44 кілямэтры ад Любліна. У павеце знаходзіцца яшчэ адзін горад — Панятова, які знаходзіцца за 8 км ад Аполя Люблінскага.
Плошча павету складае 804,14 км². Па стане на 2005 год насельніцтва налічвала каля 63 000 чалавек, зь якіх у Панятове жыло 9,9 тысячы, а ў Аполе Люблінскім 8,8 тысячы.
Апольскі павет адміністрацыйна падзелены на 7 гмінаў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |