Гарадзкая гміна

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы

Гарадзкая гміна (па-польску: Gmina miejska) — гміна ў Польшчы, якая знаходзіцца ў адміністрацыйных межах гораду.

Гарадзкая гміна можа ўтвараць дапаможныя адзінкі. У пераважнай большасьці выпадкаў імі зьяўляюцца дзяльніцы (па-польску: dzielnica) або аседлі (па-польску: osiedle), але здараецца, што ў склад гарадзкой гміны можа ўваходзіць солтыства — гэта мае месца, напрыклад, у Владыславове або Міколаве.

Гладзіце таксама

рэдагаваць